10 верасня каля Ліды пройдзе фэст, прысвечаны Дню беларускай вайсковай славы.
У суботу 10-га верасня ў аграсядзібе «Гасьціна», што ў Лідскім раёне, пройдзе фэст, прысвечаны Дню беларускай вайсковай славы, паведамляе «Радые Рацыя».
У праграме фэсту: выступ бардаў, паэтаў і артыстаў, а таксама выстава работ мясцовых мастакоў. Арганізатары абяцаюць тым, хто наведае фестываль, гасцінную беларускую атмасферу і добры пачастунак, гаворыць сябра аргкамітэту фестываля Валер Мінец:
– Запрашаем усіх 10-га верасня на фэст у аграсядзібу «Гасціна», што ля вёскі Пескі. Фэст адбудзецца ў гонар Дня беларускай вайсковай славы. Будзе атмасфера абсалютнай беларускасці. Чакаем усіх!
У праграме – выступ мясцовых бардаў і гасцей фестывалю, такіх як Сяргей Чарняк, Алесь Мацкевіч, Зміцер Бартосік, Андрэй Мельнікаў. Паэтаў – Міхася Скоблы і Змітра Захарэвіча. А таксама выступ гурта «Bar Akaryna» і артыста Алега Лазоўскага, а таксама выстава твораў мясцовых мастакоў. Падчас фестывалю можна будзе адразу на месцы падпісацца на газету “Наша слова”. Пачатак фестывалю а 18-й гадзіне ў аграсядзібе «Гасьціна», што месціцца на шашы Слонім – Ліда.
25.06.2026
Зеленский: Украина будет превентивно бить по объектам, которые Московия использует для войны
24.06.2026
Франция, Германия, Польша, Великобритания и Италия согласовали пять ключевых приоритетов перед саммитом НАТО