Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Ці будзе інфармацыя на таварах па-беларуску?

10.09.2016 общество
Ці будзе інфармацыя на таварах па-беларуску?

Далека не ўсе прадпрыемствы падтрымліваюць ўнясенне зменаў у закон «Аб правах спажыўцоў».

Ці падтрымліваюць беларускія прадпрыемствы ўнясенне зменаў у закон «Аб правах спажыўцоў» паводле якіх інфармацыя аб таварах і паслугах павінна даводзіцца ў абавязковым парадку на дзвух дзяржаўных мовах?

З пачатку года гэта высвятляе каардынатар грамадскай ініцыятывы «Справаводства па-беларуску» Ігар Случак, дасылаючы адпаведныя лісты, паведамляе «Радые Рацыя».

«Пяцьдзясят на пяцьдзясят – некаторыя прадпрыемствы падтрымліваюць, некаторыя прадпрыемствы не падтрымліваюць, таксама яшчэ ёсць тыя, што яшчэ вагаюцца. Будзем спадзявацца, што ўсё ж такі галасы тых, хто падтрымлівае, будуць пачуты і змены ўнясуць.

Але большасць кіраўнікоў прадпрыместваў не маюць на гэтае пытанне акрэсленай думкі і зробяць так, як ім загадае ўлада», – адзначыў Ігар Случак.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]