Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Белфільм» пакажа свабоднае дакументальнае кіно

30.06.2010 культура

Днямі у адной з сталічных кавярняў адбылася прэзэнтацыя міжнароднай асацыяцыі беларускіх кінаматаграфістаў BelFilm.

Як распавялі арганізатары, асацыяцыя мае статус міжнароднай, так як створаная літоўскімі і беларускімі грамадзянамі, якія працуюць у галіне кіно і тэлебачаньня. «BelFilm», які некаторы час таму зарэгістраваны ў Літве, асноўныя напрамкі свёй дзейнасьці бачыць у спрыяньні і папулярызацыі жанру дакумэнтальнага кіно.

Старшыня асацыяцыі Алег Дашкевіч зазначыў.

-- Дакумэнтальнае кіно жанр, які незаслужана выпхнуты на ўзбочыну тэлевізійнага вяшчаньня і кінапракату, заменены на сурагат ў выглядзе дакумэнтальных праграм, пераважна крымінальнага зьместу.

У эфіры беларускага тэлебачаньня вельмі і вельмі рэдка паказваюць стужкі створаныя нават на дзяржаўнай кінастудыі, не кажучы пра работы аўтараў, якія неўваходзяць у іх штат. З іншага боку даволі шмат цікавых стужак па розных прычынах не ўпісваюцца ў фармат такога канала, як напрыклад Белсат. Таму асацыяцыя бачыць сваю задачу ў тым, каб паказаць розныя цікавыя і нестандартныя работы, тым гледачам, хто мае цікавасьць да дакумэнтальнага кіно.

У рамках прэзэнтацыі былі прадэманстраваны два дакумэнтальных фільма: «З жыцьця тутэйшых», аўтар -- Тацяна Дубавец, і «Журналісты», аўтар -- Алег Дашкевіч.

Першая стужка створаная рэдактарам беларускай праграмы літоўскай тэлевізіі Тацянай Дубавец, мела статус прэм'ернага паказу, Фільм паказвае жыцьцё людзей літоўска-беларускага памежжа. Сама аўтарка так апавядае пра сваю працу:

-- І сёньня, у ХХІ стагоддзі для чалавека памежжа існуе вострая праблема: а хто ён. І адказ просты - тутэйшы. І за гэтым словам хаваецца цэлая філасофія жыцьця чалавека, яго сьветапогляд, жыцьцё, прыстасаваньне і рэальнае жаданьне выжыць. гэтая стужка ў многім пераклікаецца з п'есай Янкі Купалы «Тутэйшыя» і яе героем Зноскам. Гэты герой для большасьці з'яўляецца адмоўным і трактуецца як прыстасаванец. Але гэта толькі адзін бок медаля. А за гэтым прыстасаваньнем хаваецца глыбокая трагедыя самаго чалавека і яго жыцьця. Улады змяняюцца, людзі застаюцца. А ім каб выжыць, трэба пад іх прыстасавацца. І самае балючае, што ніхто не зьвяртае ўвагі на гэтага чалавека, які нявольна закручаны ў гэтых бурлівых вірах гістарычных перапітый. А яму, як і большасьці, не змяняючымся ўладам хочацца служыць, каб мець звычайнае чалавечае шчасьце і гарантыі на жыцьцё.

Фільм «Журналісты», які праехаў па кінафэстывалях амаль усіх кантынэнтаў, і на адным з буйнейшых форумаў дакумэнтальнага кіно ў Амстэрдаме, дэманстраваўся ў пазаконкурсным фармаце, увайшоў паводле арганізацыі «Amnisty Internationale»у дзясятку найбольш сацыяльна значных стужак. Карціна распавядае пра жыцьцё і працу ў часам, экстрэмальных умовах, звычайных беларускіх журналістаў. У часе паказу фільма прысутнічалі некаторыя з герояў гэтае стужкі.

«BelFilm» зазначае, што партнэрам, якія падзяляюць асноўныя мэты асацыяцыі можна зьвяртацца на наступны электронны адрас: [email protected]

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]