Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

У Менску зьявяцца вуліцы Паўліны Мядзёлкі і шляхцічаў Ельскіх

14.09.2016 общество
У Менску зьявяцца вуліцы Паўліны Мядзёлкі і шляхцічаў Ельскіх

Менгарвыканкам даў назвы 10 вуліцам, завулкам і сквэрам.

Менчукі маглі прапаноўваць для вуліц свае назвы, але прынятыя былі тыя, што падала Камісія па найменаваньні і перайменаваньні праспэктаў, вуліц і плошчаў, передае «Радыё Свабода».

Адну вуліцу ў раёне Выгоцкага назвалі ў гонар беларускай акторкі, пісьменьніцы і пэдагога, першай выканаўцы ролі Паўлінкі — Паўліны Мядзёлкі. Завулак каля вуліц Астроскіх і Тышкевічаў, названых у гонар шляхетных родаў Вялікага Княства Літоўскага, назавуць у гонар яшчэ аднаго роду — завулкам Ельскіх. Вуліцу недалёка ад Палаца Незалежнасьці назавуць Рэспубліканскай.

Іншыя назвы — не «імянныя», а «геаграфічныя»: у раёне колішняй вёскі Вілкаўшчына зьявіўся сквэр Вілкаўшчына, каля вуліцы Ратамскай — два Ратамскія завулкі, каля Княгінінскай — Княгінінскі завулак. Па дарозе на Стайкі цяпер ёсьць вуліца Стайкаўская, у Міхалове — Міхалоўская. Каля вуліцы Масюкоўшчына па дарозе на Крыжоўку і Ждановічы — вуліцы Крыжоўская і Ждановіцкая.

Тым часам у Менску захоўваецца багата камуністычных назваў, у тым ліку вуліц, названых у гонар дзеячаў са спрэчнай роляй у беларускай гісторыі. Але няма вуліц, названых у гонар славутых беларусаў. Напрыклад, няма вуліцы Рыгора Барадуліна, а вуліца Караткевіча названая ў гонар не пісьменьніка, а падпольшчыка. Вуліца імя Васіля Быкава ёсьць толькі на ўскрайку пасёлку Ждановічы.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]