Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка – вечная

19.09.2016 общество
Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка – вечная

Прыйдзе час, калі бел-чырвона-белы сцяг i «Пагоня» зноў стануць дзяржаўнымі.

25 год назад, 19-га верасня 1991 года Вярхоўны Савет 12 склікання зацвердзіў герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг дзяржаўнымі сімваламі краіны, паведамляе «Радые Рацыя».

Аднак, па словах старшыні Таварыства Беларускай Мовы, а тады дэпутата парламенту Алега Трусава, гэтае рашэнне далося няпроста.

Нямала дэпутатаў выступала супраць нацыянальнай сімволікі. Аднак дэмакратычнай апазіцыі, якая прыцягнула да супрацы гісторыкаў і мастакоў, удалося пераканаць большасць з тых, хто сумняваўся:

– Нашы гісторыкі зрабілі вельмі добрае абгрунтаванне – даказалі, што гэтыя герб і сцяг значна старэйшыя, чым часоў ІІ Сусветнай вайны. Што нацыянальная сімволіка – вечная. І самы галоўны аргумент быў, што ўласаўцы выкарыстоўвалі расейскага арла і трыклор, але ельцынская Расея гэтую сімволіку адрадзіла. Гэта быў вельмі важны аргумент.

Па выніках рэферэндуму 1995 году дзяржаўныя сімвалы былі зменены. Але, як упэўнены Алег Трусаў, гэта часовая з’ява. Бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» замацаваны ў грамадскай свядомасці. І прыйдзе час, калі яны зноў стануць дзяржаўнымі, – лічыць Алег Трусаў.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]