Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Хакеісты «Дынама» чытаюць Багдановіча, Коласа і Барадуліна

23.09.2016 спорт
Хакеісты «Дынама» чытаюць Багдановіча, Коласа і Барадуліна

«Зубры» перайшлі на родную мову.

Кожную з прайшоўшых чатырох хатніх сустрэчаў наведвала ў сярэднім больш за 12 тысячаў заўзятараў, але не ўсе яны заўважылі відэаролікі, у якіх «зубры» перайшлі на родную мову. Хочаце гэта пачуць і ўбачыць? Калі ласка!

Артур Гаўрус («Мой родны кут» Якуба Коласа):

- Беларуская мова – дзяржаўная, нароўні з рускай. Паважаю яе, стаўлюсь станоўча. Ведаю не сказаць, што на 100%, але досыць добра. У школе беларускую вывучаў, асаблівых складанасцяў з гэтым прадметам у мяне не было. Калі зараз сустрэну беларускамоўных людзей, без праблемаў змагу з імі паразмаўляць. Уступ з «Новай зямлі» Коласа дагэтуль ведаю амаль на памяць, яшчэ са школьных часоў, таму прачытаў, здаецца, упэўнена.

Сяргей Дрозд («Па-над белым пухам вішняў» Максіма Багдановіча):

- Прачытаў верш лёгка. Праўда, траплялісь словы, сэнс якіх не зусім разумеў, але з чытаннем па-беларуску ў мяне цяжкасцяў няма. Калі шчыра, з роднай мовай у мяне ёсць праблемы. Справа ў тым, што школу я скончыў ў Яраслаўлі, дзе, натуральна, аніякай беларускай мовы мы не вывучалі. Літаральна только першыя тры класы вывучаў беларускую. Але з творам Максіма Багдановіча быў знаёмы і да здымкаў. Адкуль? Пэўна, усё ж нешта запомніў з малодшых класаў.

Яўгені Лісавец («Трэба дома бываць часцей» Рыгора Барадуліна):

- Беларуская мова вельмі прыгожая. Негледзячы на тое, што ў мяне даўно ўжо не было практыкі – то часу няма, то паездкі, дый англійская мова зараз у нашай камандзе больш актуальная, з асалодай узяў удзел у гэтым праекце. У школе родная мова давалась лёгка, можа нават лепей, чым маім аднакласнікам. Ведаў яе добра, праўда, адзнакі ўсё ж былі сярэднія. Карыстацца мовай даводзіцца рэдка. У асноўным дома, у Гародні. Таму што бабулі і дзядулі размаўляюць на сумесі беларускай і рускай. Больш, бадай што, з неабходнасцю размаўляць па-беларуску не сутыкаўся. Верш Барадуліна, які мне прапанавалі прачытаць, крыху памятаў, мабыць, са школьнай праграмы. А вось купалаўская «Спадчына», якую чытаў у мінулым годзе на КХЛ-ТБ, была добра знаёмая, ледзь не на памяць ведаў.

Праект далёка ня скончаны! Мы яшчэ пачуем Гусоўскага ў выкананні Аляксандра Паўловіча, Дубоўку ад Іллі Шынкевіча і Броўку з вуснаў Аляксандра Кулакова, паведамляе афiцыйны сайт «Дынама».

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]