Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Baradulin project: «Гэтыя песьні натхнялі Барадуліна, а цяпер натхняюць нас»

24.09.2016 культура
Baradulin project: «Гэтыя песьні натхнялі Барадуліна, а цяпер натхняюць нас»

Беларускія этна- і рок-гурты запісваюць альбом песень з малой радзімы Рыгора Барадуліна.

Удзел у новым музычным праекце бяруць гурты Re1ikt, Vuraj, «Варган», Harmonic style project, Ірэна Катвіцкая, Віктар Сямашка, пишет tuzin.fm.

«Мы вырашылі пераасэнсаваць і аднавіць вушацкія песьні, якія зь дзяцінства Рыгору Барадуліну сьпявала яго маці. Гэтыя песьні натхнялі і суправаджалі паэта ўсё жыцьцё. А цяпер натхняюць нас», – кажа аўтар праекту Сяржук Доўгушаў.

Яму пашчасьціла пазнаёміцца з Народным паэтам і атрымаць ад яго ў падарунак кнігу «Песьні матчыны з Вушаччыны». Матэрыял адтуль і стаў асновай для праекту.

На дыск акрамя кампазіцый сучасных музыкаў увойдуць арыгінальныя запісы сьпеваў маці паэта — Куліны Барадулінай, а таксама сьпевы ў выкананьні самога Рыгора Барадуліна.

Цяпер ідзе збор сродкаў на выданьне. Рэліз заплянаваны на сьнежань 2016 году, а жывая прэзэнтацыя пройдзе 24 лютага 2017 у дзень нараджэньня паэта. Пасьля мяркуецца зладзіць канцэрты і ў іншых гарадах Беларусі.

На Tuzin.fm прэзэнтуецца два трэкі, якія ўвойдуць у гэты дыск. Народны сьпеў «Гойкнуў баравік» дзядзька Рыгор запісаў для аднайменнага альбому 2000-га году, які даўно стаўся рарытэтам. Гэты ж твор выканалі ўжо для праекту Сяргея Доўгушава музыкі з гурта «Варган».

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]