Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Лібералізацыя-матэрыялізацыя

01.10.2016 политика
Лібералізацыя-матэрыялізацыя

Што зробіш, ёсьць у мяне такая звычка - у дзень акцыі зьнікаць у невядомым накірунку.

Праз гадзін некалькі я матэрыялізуюся на выхадзе з Першамайскага РАЎСа. Дэ-юрэ, мяне ў РАЎСе ніколі не бывае; дэ-факта, я сяджу там паўдні. Такая ўжо наша лібералізацыя-матэрыялізацыя: юрыдычных прэтэнзіяў - ніякіх, а фактычных - процьма. І яно мо ня самы горшы варыянт - раней без юрыдычных прэтэнзій з шапкай на галаве ў лес вывозілі, цяпер жа ў міліцэйскім пакойчыку кожную гадзіну прапаноўваюць каву/гарбату. Але я п'ю толькі ваду і чакаю матэрыялізацыі.

І вось сёньня, за дзьве гадзіны да адкрыцьця пікету па публічным падпісаньні за #нашсцяг воўчая зграя кружыць вакол нашай хаты і покліч да матэрыялізацыі пачынае напаўняць усю маю сутнасьць. Калі я зьнікну ізноў, не хвалюйцеся - яшчэ ніколі не было так, каб я не матэрыялізаваўся на якім-небудзь выхадзе якога-небудзь РАЎСа.

У любым выпадку: а 12 гадзіне ля ўніверсама "Цэнтральны" распачнецца наш штодзённы пікет за бел-чырвона-белы сьцяг - прыходзьце і падпісвайцеся! Хто ня можа хадзіць - электронная петыцыя.

Зьміцер Дашкевіч, лiдэр «Маладога Фронта»

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]