Цырымонія ўганараваньня прэміяй адбудзецца ў менскім гатэлі «Рэнэсанс».
Цырымонія ўганараваньня прэміяй імя Ежы Гедройца пройдзе ў сераду, 12 кастрычніка ў менскім гатэлі «Рэнэсанс», паведаміў сябра камітэту прэміі Андрэй Хадановіч. Пачатак а 19-й гадзіне, паведамляе «Радыё Свабода».
Сярод прэтэндэнтаў на прэмію ў шорт-ліст трапілі кнігі «Таўсьціла і лешч» Андрэя Адамовіча, «Прачнуцца ранкам у сваёй краіне» Валянціна Акудовіча, «Белая муха, забойца мужчын» Альгерда Бахарэвіча, «Рух» Алеся Пашкевіча, «Шмат Чэслава Мілаша, крыху Элвіса Прэсьлі» Тані Скарынкінай і «Завяршыць гештальт» Макса Шчура.
У склад журы ўвайшлі Ігар Бабкоў, Анджэй Бжэзецкі, Сяргей Дубавец, Малгажата Ноцунь, Людміла Рублеўская і Ганна Янкута.
Прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца з 2012 году. Папярэднія пераможцы: Павал Касьцюкевіч з кнігай «Зборная РБ па негалоўных відах спорту» (2012), Уладзімер Някляеў з кнігай «Аўтамат з газіроўкай з сыропам і без» (2013), Ігар Бабкоў з кнігай «Хвілінка: Тры гісторыі» (2014), Віктар Казько з кнігай «Час зьбіраць косьці» (2015).