Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Юры Жыгамонт: Усім беларускім палітыкам трэба стаць вышэй за амбіцыі

16.10.2016 общество
Юры Жыгамонт: Усім беларускім палітыкам трэба стаць вышэй за амбіцыі

Лёс беларускай краіны, мовы і культуры важнейшы за лёс аднаго чалавека.

Праг эта знакаміты беларускі тэлевядоўца Юры Жыгамонт завіў «Радыё Рацыя».

«Усім айчынным палітыкам розных рангаў і катэгорый трэба стаць вышэй за амбіцыі і ўсвядоміць, што жыццё чалавека – гэта не лёс краіны, а магчымасць унесці сваю цаглінку ў развіццё дзяржавы, – сказаў Юры Жыгамонт. – Лёс краіны – гэта не лёс аднаго чалавека. Чалавек – дай Бог яму здароўя – жыве 80-90 гадоў і 100, а краіна жыве тысячы гадоў. Ідзе яе фармаванне: зараз фармуецца беларуская нацыя, беларуская мова – ідзе фармаванне ўсяго. Таму мы зараз на такім шляху. Магчыма, я не дажыву да нечага светлага, што будзе ў Беларусі, але ўпэўнены, што ўсё, што я раблю, раблю правільна, яно будзе дзейнічаць. І сваю цаглінку ў будаўніцтва беларускай хаты я кладу».

«Мова, гісторыя, культура – гэта каштоўнасці, які вышэй за любую палітыку. Гэта той падмурак, які дадзены нацыі для яднання і жыццяздольнасці», – дадаў Юры Жыгамонт.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]