Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Як любоў да Беларусі дапамагла іспанцы Анхэлі сустрэць каханне

18.10.2016 общество
Як любоў да Беларусі дапамагла іспанцы Анхэлі сустрэць каханне

Нішто не перашкодзіла іспанцы, якая піша беларускія вершы, знайсцi каханне ў Беларусі.

Ні шэрыя шматпавярховікі, ні савецкі сэрвіс у чабурэчнай, ні паўсюдная расейская мова… Нішто не перашкодзіла іспанцы, якая піша беларускія вершы, закахацца ў Беларусі.

«Я ў Беларусі! Гэта ўсё адно як выйграць мільён еўра!» – крычыць Анхэля Эспіноса Руіс, падскокваючы ад шчасця ля крамы «Каўбаска – калі ласка!», што на аўтавакзале ў Горадні.

«Белсат» суправаджаў беларускамоўную іспанку падчас першай паездкі ў Беларусь і цягам наступных чатырох, з чаго паўстаў рэпартаж «Анхэля».

Упершыню гераіня трапіла ў краіну сваёй мары год таму, стаўшы зоркаю адраджэнскіх імпрэзаў і недзяржаўнай прэсы.

Яшчэ раней гераіня зразумела, што беларуская – ейная мова, што гэтага ёй у жыцці не хапала і што трэба яе вывучыць, каб паўнавартасна зразумець Беларусь.

І нішто ў нашай краіне яе гэтак і не расчаравала. Нават прадавачка на мастацкім кірмашы, якая ў адказ на чысцюткую беларускую мову Анхэлі выпаліла «Do you speak English?». Нават працаўніца банка, якая заявіла, што беларускую мову не ўспрымаюць камп’ютэры ды запісала ў дакументах «Анжела Владимировна Руис». Нават савецкая архітэктура, бо «гэта экзотыка!», а заадно і напамін пра савецкае мінулае, каб яно не паўтарылася.

Таму Анхэля лічыць, што беларусы недаацэньваюць сябе і сваю краіну:

«Вельмі важна вучыцца глядзець на свет іншымі вачыма. Калі з любоўю глядзіш на Беларусь, Беларусь адказвае тым жа». Тут яна і сустрэла сваё каханне – паэта Алеся Круткіна.

Але ёсць адна рэч, якой Анхэлі ў Беларусі не хапае. Глядзіце вiдэарэпартаж «Анхэля» TУТ.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]