Традыцыя ўшанаваньня продкаў займае важнае месца ў жыцьці беларусаў не толькі на радзіме, але і за яе межамі.
30 кастрычніка беларусы Нью-Ёрка завіталі ў сабор Св. Кірылы Тураўскага, які знаходзіцца на Атлантык-Авеню ў Брукліне, на святочную службу і імпрэзу, прысвечаныя памінанню і ўшанаванню памяці продкаў.
Падчас імпрэзы прысутныя паслухалі паведамленне Наталлі Федарэнка пра паходжанне свята і яго адметныя рысы, а таксама даклад Зянона Пазьняка пра масавае народнае святкаванне Дзядоў у 1988 годзе, з падзеяй якога пачаўся новы віток у гісторыі Беларусі.