За паўгады ў Беларусі найбольш падаражэлі бульба, цукар і садавіна. Меньш за ўсё – хлеб і алкагольныя напоі.
Цэны на харчовыя тавары ў Беларусі ў першым паўгодзьдзі 2010 года параўнальна са сьнежнем 2009 года вырасьлі на 4,1%, паведамілі Інтэрфаксу ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Ад 16 ліпеня ў Беларусі ў чарговы раз падвышаныя кошты на шэраг харчовых тавараў. Гарэлка, малако, кефір, сьмятана і тварог, ялавічына падаражэлі на 3%, сьвініна — на 2%. Афіцыйнае тлумачэньне — патрэбныя дадатковыя фінансавыя сродкі, каб кампэнсаваць сельскай гаспадарцы выдаткі на вытворчасьць жывёлагадоўчай прадукцыі. Падаражэлі таксама хлеб і хлебабулачныя вырабы — у сярэднім на паўтара працэнта.
Сярэднія цэны ў Беларусі ў чэрвені склалі
• на ялавічыну першай катэгорыі12,126 тысяч за кілаграм,
• сьвініну (апроч бяскоснага мяса) - 10,647 тысяч,
• куры - 8,378 тысяч,
• вараная каўбаса вышэйшага гатунку 13,364 тысяч,
• марожаную рыбу - 7,056 тысяч рублёў,
• на бульбу 1,251 тысяч за кіляграм,
• капусту - 2,704 тысяч,
• морква - 2,389 тысяч,
• цыбуля - 3,192 тысяч.
Сярэднія цэны за 1 літар малака 2,5%-3,5% тлустасьці складалі 1,531 тысяч, сьмятаны - 6,643 тысяч за кіляграм, сыру цьвёрдага -15,683 тысяс, масла - 14,622 тысяч, хлеба збожжава-пшанічнага - 1,685 тысяч.