Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«На змагарах трымаецца нацыя»

27.11.2016 общество

Творчае аб’яднанне «Жалезны воўк» адрадзіла «Сармацкі партрэт» – партрэт узброеннага беларуса.

Творчае аб’яднанне «Жалезны воўк» (Наваполацк) ужо правяло некалькі выставаў у Польшчы: Беластоку, Бельску Падляшскім, Варшаве, а цяпер і падчас з’езду ўдзельнікаў стыпендыяльнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага ў Сероцку.

Апошняя выстава прайшла ў дні, калі ў Беларусі адзначаюць неафіцыйнае нацыянальнае свята Дзень Герояў – гадавіну Слуцкага паўстання 1920 года.

На карцінах мастакоў прадстаўлены ў тым ліку і вайскоўцы, якія ў розныя часы змагаліся за Беларусь. Больш падрабязна менавіта на гэтую тэматыку «Радыё Рыцыя» вырашыла паразмаўляць з кіраўніком творчага аб’яднання «Жалезны воўк» Андрэем Мікалаевым:

- Адкуль з’явілася ідэя прысвяціць частку карцін беларускім вайскоўцам?

- Ідэя з’явілася даўно – яшчэ ў мінулым стагоддзі. Дакладней недзе напрыканцы 90-х. Уласна мне вельмі не падабаўся той вобраз беларусаў, які афішавала афіцыйная прапаганда – нейкіх «памяркоўных і талерантных» дурняў з халопскай псіхалогіяй. Ва усіх культурах чамусці ёсць свае героі-змагары – а ў беларусаў «няма». Ці дакладней іх проста расцягнулі больш нахабныя суседзі. Вось таму і нарадзілася ідэя разбурыць гэты савецкі міф. Дарэчы для гэтага нават не трэба было нічога прыдумляць – проста ўзяць сваю гісторыю, сцерці з яе з пыл і паказаць людзям, якія пра яе забыліся. Так мы адрадзілі «Сармацкі партрэт» – партрэт узброеннага беларуса.

- Чаму менавіта такія асобы, як Балаховічы, Дзямідаў, Хведашчэня?

Парацягвая папярэднюю думку – таму што пра іх мала хто ведае. Пра іх нічога няма ні ў школьнай праграме, ні ў ВНУ. І гэта дрэнна. Чаму іх трэба ведаць сучаснікам? Таму што гэтыя людзі – фактычна адныя з нас, толькі яны жылі трохі раней. Не хачу тут казаць банальную фразу – кшталту хто не ведае свае мінулае, у таго няма будучыні. Мне падабаецца больш брутальны варыянт. Веданне гістрыі неабходна толькі людзям, а жывёлам гісторыя не патрэбна.

- Распавядзіце пра карціну «Браты Балаховічы»?

- Тут варта заўважыць, што гэтая карціна ў экспазіцыі знаходзіцца як бы паасобку ад астатніх. Гэта не партрэт у непасрэдныя сэнсе слова, а хутчэй гратэск. Тут прысутнічае сюжэтная лінія і сімвалізм. Думка напісаць такую рэч прыйшла пад уплывам угодкаў Іераніма Босха. Калі прыглядзецца да дэталяў карціны, то можна знайсці схаваны сэнс. Напрыклад, выява двух чалавечых постацяў нагадвае афішу фільма «Чапаеў». Але раней за яго, у 1929 годзе на Белдзяржкіно, была знятая кінастужка «У агні народжаная» дзе ўпершыню быў паказаны реэальны вобраз Булак-Балаховіча. Які потым, як ні дзіўна, перайшоў на савецкага героя анекдотаў. Дык вось, на карціне ў пераносным сэнсе аб’ядноўваецца вобразы Станіслава і Язэпа Балаховічаў, пры гэтым галоўны герой – гэта другі з братоў, а першы – трыкстэр. Гэта значыць насмешнік – напалову адмоўны персанаж. Ён паказвае ўмоўны знак левай рукой у накірунку адкуль лятуць птушкі – у Босха сівал бяды і няшчасця. Сама карціна размежавана на тры часткі, іх аб’ядноўвае падоўжаная выява мітральеза (кулямёта) – сімвала смерці. На левай палове ўстае сонца – гэта значыць надзея. Карацей у гэтай працы вельмі шмат зашыфраваных мамантаў. Да таго ж карціна яшчэ не скончана, мы павезлі яе на выставу, калі яна яшчэ не зусім высахла.

- На карціне «Мікола Дзямідаў» прысутнічае чыгунка – гэта не выпадкова?

- Фон не выпадковы – гэта выява чыгуначнага вакзала ў Саколцы, на радзіме Дзямідава. А на рэйках бронецягнік, які падтрымліваў аддзелы балахоўцаў. Увогуле з гэтага невялікага мястэчка выйшла шмат дзеячоў беларускага нацыянальнага руху.

- Асоба Цімоха Хведашчэні таксама мала вядомая, чым яна адметная?

- Хведашэня – адзін з палявых камандзіраў таго часу. На такіх людзях, як быццам бы звычайных, заўсёды трымаецца нацыянальная свядомасць і ўвогуле нацыя.

- Што ў планах?

- Планаў у нас шмат, як і тэмаў для наступных выстаў. Па-першае, працягваем партрэтную серыю BY-ART. Ёсць ідэя пра беларускі DYZEL-ART – гісторыя тэхнічнага вынаходніцтва Беларусі. Таксама ідзе далей Неа-Сармацкі партрэт – а за ім Пост-Сарматызм. У мастацтва няма межаў. Хто хоча нешта рабіць разам з намі – далучайцеся.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]