Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Беларускаму дысідэнту Міхасю Кукабаку – 80 гадоў

03.12.2016 общество

За свае перакананні Міхась Кукабака правёў каля 17 гадоў у зняволенні.

Выступаў супраць агрэсіі СССР ў Чэхаславаччыне, распаўсюджваў Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека, выступаў за права беларусаў гаварыць на роднай мове.

Менавіта беларускай мове прысвечаны нарыс Міхася Кукабакі «Скрадзеная Бацькаўшчына», які быў зачытаны на «Нямецкай хвалі» 25 га сакавіка 1978 года:

– Сыходзячы  да чыгуначнага пераезду, што на вуліцы Бахарава, заўважыў папераджальны надпіс ля шлагбаўма: «Берегись поезда!» І адразу згадалася. А 25 гадоў таму тут было напісана: «Сцеражыся цягнiка!» і толькі ўнізе – рускі пераклад. Цяпер беларуская фраза знікла. Да ўласнага здзіўлення, мяне гэта непрыемна закранула. «Нечакана я ўсвядоміў сябе беларусам…», – так апісаў гэтае месца Міхась Кукабака ў нарысе «Скрадзеная Бацькаўшчына»  25-га сакавіка 1978 года. 

Цяпер мала хто можа дакладна аднавіць у памяці 70-я гады ХХ стагоддзя, бо 70-я гады ў СССР — гэта іншы свет, у параўнанні з сённяшнім часам. Адбітак гэтай рэчаіснасці 70-х мы знаходзім у публіцыстыцы Міхася Кукабакі савецкіх часоў. Цяпер МІхась Кукабака жыве ў Маскве, у снежні гэтага году – плануе наведаць Радзіму.

Аб вядомым беларускім дысідэнту знялі дакументальны фільм «Дысідэнт».

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]