Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Кіраўнік Сэнату Польшчы: Лукашэнка - вельмі цёплы чалавек

07.12.2016 политика

Станіслаў Карчэўскі вярнуўся ў Варшаву з трохдзённай паездкі ў Беларусь.

У аўторак ранкам ён быў госьцем радыёстанцыі Radio Zet (пераклад - «Радыё Свабода»), дзе распавёў пра свае ўражаньні ад Беларусі і Лукашэнкі.

— Гэта быў мой самы складаны замежны візыт, але вельмі важны. Важны для Польшчы, для Беларусі і для павароту Беларусі ў эўрапейскім напрамку, — сказаў Карчэўскі.

На пытаньне журналіста, якое ўражаньне на Карчэўскага зрабіў Лукашэнка як чалавек, галава польскага Сэнату адказаў:

— Размова была добрая і сардэчная. Мы гаварылі больш, чым плянавалі, больш за гадзіну. У мяне склалася ўражаньне, што Лукашэнка — гэта палітык, для якога Беларусь вельмі важная. Для яго важна, каб Беларусь разьвівалася. І няўзброеным вокам відаць, што Беларусь зьмяняецца. Я быў там 11 гадоў таму і за гэты час адбыліся вялікія зьмены.

Аўтар папулярнай радыёперадачы «Gość Radia Zet» Конрад Пясэцкі некалькі разоў дамагаўся ад палітыка прыватнай ацэнкі Лукашэнкі і прасіў пацьвердзіць альбо зьняпраўдзіць, што гэта «чалавек нізкага інтэлекту, спэцэфічны, асаблівы ў міжчалавечых адносінах»

— Спадар Лукашэнка клапоціцца пра інтарэс Беларусі, гэта бачна. І бачна, што гэта цёплы чалавек. Менавіта так я магу назваць сустрэчу ў велізарным палацы, манумэнатальным будынку, які цісьне на чалавека сваім цяжарам. Але сустрэча была цёплай.

«Цёплы як дыктатар?» — іранізаваў журналіст і працягнуў: — Ці сказалі вы яму наўпрост, што Польшча думае пра беларускія стандарты павагі да правоў чалавека?

— Не. Агулам я размаўляў на гэтую тэму, але ня зь ім. Я вельмі задаволены візытам і лічу, што яна прынясе плён, — адказаў кіраўнік Сэнату Польшчы.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]