Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Мы - апазыцыйнае пакаленьне»

14.12.2016 общество

Літаратурнае абʼяднаньне «Тутэйшыя» адзначае 30-годзьдзе.

Некалькі дзясяткаў літаратараў, а таксама іх чытачы сабраліся ў менскім Палацы мастацтваў, каб павіншаваць літаратурнае абʼяднаньне «Тутэйшыя» з 30-годзьдзем, паведамляе «Радыё Свабода».

Сустрэча прайшла ў фармаце выступаў і віншаваньняў.

Старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Барыс Пятровіч (Сачанка) сказаў, што лепшыя творы «Тутэйшых» яшчэ наперадзе.

«Я нязгодны з тым, што нас называюць страчаным пакаленьнем. Мы ня страчанае пакаленьне, мы пакаленьне замоўчанае. Замоўчанае афіцыйнымі структурамі. Наша пакаленьне было апазыцыйным да афіцыёзу, да цэнзуры, якая тады панавала. На жаль, празь некаторы час адлігі Беларусь вярнулася да падобных часоў. Як кіраўнік Саюзу беларускіх пісьменьнікаў я магу сказаць, што «Тутэйшыя» ў пераважнай большасьці засталіся ў сваім саюзе, апазыцыйным афіцыйнаму. Такім чынам яны засталіся вернымі сабе маладым».

Выступоўцы ўзгадвалі, што нефармальны касьцяк абʼяднаньня паходзіў з Гомеля. Гэта былі Алесь Бяляцкі, Сяргей Дубавец і Анатоль Сыс. У Гомелі нават існавала адзіная філія «Тутэйшых».

Толькі адзін чалавек дагэтуль напісаў успаміны пра абʼяднаньне «Тутэйшыя» — Алесь Аркуш. Ён адзначыў, што менавіта на паседжаньнях «Тутэйшых» даведаўся пра шмат каго з выдатных беларускіх пісьменьнікаў:

«Тутэйшыя» — гэта мае літаратурныя ўнівэрсытэты. Там я пачуў шэраг імёнаў выбітных беларускіх літаратараў, пра якіх ня ведаў да гэтага. Там я сфармаваў накірунак сваёй далейшай дзейнасьці».

Таксама выступілі Міхась Скобла, Сяргей Дубавец, Іна Снарская, Вальжына Цярэшчанка, Алесь Бяляцкі, Алег Мінкін, Уладзімер Сіўчыкаў, Людка Сільнова, Славамір Адамовіч, Максім Клімковіч, Алесь Ліпай, Уладзімер Арлоў.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]