На цікавы эксперымент пайшла крама ў Менску.
У гандлёва-забаўляльным цэнтры Galleria Minsk, які нядаўна адкрыўся на праспекце Пераможцаў у Мінску, запрацаваў гіпермаркет «Еўраопт». Гэта 450-я крама сеткі ў Беларусі.
Вонкавае афармленне (шыльды, указальнікі і г.д.) выканана на трох мовах — прыярытэтная беларуская, а ўнізе інфармацыя па-руску і па-англійску, паведамляе nn.by.
Апроч таго, у гандлёвай зале прадугледжаная адна каса, дзе абслугоўванне будзе весціся па-англійску, і дзве «беларускамоўныя».