Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Зянон Пазьняк: Польскія міністры элегантна разьвярнуліся да «русского мира»

23.12.2016 политика
Зянон Пазьняк: Польскія міністры элегантна разьвярнуліся да «русского мира»

Старшыня Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк раскрытыкаваў пляны МЗС Польшчы аб закрыцьці тэлеканалу «Белсат».

Спробы польскіх дыпляматаў палепшыць стасункі з афіцыйным Менскам палітык назваў «трагікамэдыяй» і «наіўнасьцю».

«Высілкі гэтай рэжымнай дыпляматыі далі плён. Тое, чаго не атрымлівалася з польскімі лібэраламі, з нацыяналістамі пайшло як па масле», — піша Пазьняк у артыкуле «Пра «Белсат», польскую дыпляматыю і цёплую прывабнасьць дыктатуры», паведамляе «Радыё Свабода».

Закрыцьцё «Белсату» лідэр КХП-БНФ называе галоўным пытаньнем для Аляксандра Лукашэнкі ў дачыненьнях з афіцыйнай Варшавай:

«Яно яму як костка ў горле. Вельмі нездаволеная «Белсатам» і Масква (бо вяшчае па-беларуску і звужае прэтэнзіі «русского мира»). Дык Крэмль таксама штурхае Лукашэнку ў плечы».

Паводле Зянона Пазьняка, «польскія міністры элегантна разьвярнуліся да «русского мира».

«Белсат сапраўды могуць ліквідаваць, але Polonia вяшчаць у Беларусі ня будзе. Пакуль ва ўладзе ў Расеі сядзяць Пуцін і «русский мир», вяшчаць у Беларусі будзе толькі расейскае тэлебачаньне і толькі «русский мир», і ніхто іншы: не ўкраінцы, не палякі і... не беларусы. І калі зь беларусамі для Масквы і рэжыму ўзьнікнуць праблемы, то можна знайсьці «чэснага» польскага міністра і ліквідаваць тое яго рукамі. І чын гэты ўвойдзе ў гісторыю. Толькі каб ня здарылася так, што гісторыю Польшчы ўжо будзе пісаць Масква», — піша Пазьняк.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]