Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Калі ўзьнікла беларуская мова?

23.12.2016 общество
Калі ўзьнікла беларуская мова?

Мы не маем машыны часу, але дакладна вядома, што беларуская мова існуе шмат стагодзьдзяў.

Дырэктар Расейскага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Леанід Рашэтнікаў заявіў, што беларуская мова нібыта была створаная «пастановай пасяджэньня аргбюро ЦК ВКП(б)». МЗС Беларусі выказаў пратэст Расеі з нагоды гэткіх выказваньняў, гісторыкі назвалі іх фальсыфікатам і глупствам, а аўтары газэты Адміністрацыі прэзыдэнта «Советская Белоруссия» назвалі самаго Рашэтнікава «балбатуном» і «дылетантам».

Калі сапраўды ўзьнікла беларуская мова? Гэта невядома. Дакладна вядома, што беларуская мова існуе шмат стагодзьдзяў, піша svaboda.org.

Але мы ня маем машыны часу, каб даведацца, якой была вусная мова менавіта 1000 ці 800 гадоў таму. Дык зьвернемся да пісьмовых крыніцаў. У іх гісторыя беларускай мовы прасочваецца задоўга да 1926 году.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]