Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Прагнеш свабоды - то бяры!»

25.12.2016 общество

Гомельскія дэмакратычныя актывiсты падсумавалі вынікі году.

Апазыцыйныя актывісты з Гомелю, Мазыра, Калінкавічаў, Лоева, Сьветлагорску, Акцябрскага, Жлобіну, Рагачова на супольнай сустрэчы падсумавалі вынікі 2016 году. Праходзіла сустрэча ў грамадзка-палітычным цэнтры на вуліцы Палескай, паведамляе «Радыё Свабода».

Ўладзімер Кацора

Як адзначалася на сустрэчы, у будучым годзе мае распачацца кампанія па «выбарах» у мясцовыя саветы. І тут важна для яе ўдзельнікаў знайсьці матывацыю. Бо мясцовыя прадстаўнічыя органы — гэта не «палатка», дзе плацяць добры заробак. У мясцовым савеце дэпутат нічога не заробіць, наадварот, можа працу страціць з-за сваёй прынцыповай пазыцыі.

«Цяперашнія разрозьненыя так званыя ідэйныя кааліцыі, — заявіў колішні кіраўнік зьліквідаванага ўладамі Гомельскага грамадзкага аб’яднаньня «Грамадзянскія ініцыятывы» Віктар Карняенка, — проста шкодныя для палітычнай будучыні Беларусі. Гэта стварае ілюзію нармальнай палітычнай барацьбы, тым больш, што ўлада падыграла гэтай ілюзіі праз прызначэньне дзьвюх «апазыцыйных» «дэпутатак». Гэта задавальняе й нашых міжнародных партнэраў. І цяпер апазыцыя змушана ўжо шукаць не партнэраў, а апекуноў. У нейкім сэнсе гэта можна назваць палітычнай дзейнасьцю, але толькі не барацьбой за ўладу. Чарвяк у бляшанцы рыбака можа таксама думаць, што ідзе з мужыкамі на рыбалку. Рэгіёны мусяць больш уплываць на сваіх сталічных „апартфэленых“ апазыцыянэраў. На жаль, асаблівага ўплыву рэгіёнаў на дзейнасьць рэспубліканскіх дэмакратычных структураў я ня бачу».

На сустрэчы дэмакратычных актывістаў сьпявалі вядомыя гомельскія барды Вальжына Цярэшчанка і Андрусь Мельнікаў. Іхні выступ пачаўся зь песьні «Муры» Яцака Качмарскага, перакладзенай з польскай мовы на беларускую Андрэем Хадановічам: «Разбуры турмы муры! Прагнеш свабоды — то бяры! Мур хутка рухне, рухне, рухне — І пахавае сьвет стары!»

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]