Группа «Яваровы людзі» и Объединение белорусов Канады поздравили соотечественников «Песняй пра Снегавіка».
Группа «Яваровы людзі» из Торонто и Объединение белорусов Канады поздравляют всех с Рождеством и Новым годом!
Песьня пра Сьнегавіка
Дні кароткія, і сонца
Неахвотна грэе дол.
Толькі белы сьнег бясконцы
Зьлева, справа і вакол.
Выбягай на вулку жвава,
На мароз не наракай!
У зімы свае забавы –
Зьлепім мы сьнегавіка!
Прыпеў:
Мы халоднай парой
Зьлепім цёплы настрой,
І у новы шматколерны год
Праз калядныя сны
У абдымкі вясны
Сьнегавік хай вядзе карагод!
Хоць мяне зьляпілі ўчора,
Вельмі хутка вырас я!
Жыцьцярадасны, бадзёры,
Як і ўся мая сям’я.
Нескладаны я ў дызайне,
Ды бялюткі ўвесь наскрозь.
Мне сябры – Мядзьведзь і Заяц,
Праўда, зайца вабіць нос...
Прыпеў.
Выйду з дому я на золку –
Не баюся гэтых сьцюж!
Захаплю з сабой мяцёлку,
Моркву, шалік, капялюш.
Буду вельмі я старацца –
Мама, сьнедаць не гукай!
У мяне такая праца:
Я ляплю сьнегавіка.
Прыпеў.
Выглядае непрыветна
Надта доўгая зіма.
Сыпле сьнегам, вые ветрам,
І супыну ёй няма...
Хай завея замятае,
Небасхіл за хатай зьнік –
Паглядзі, як вырастае
Са сьняжынкі сьнегавік!