Паваротным момантам для яднання і актывізацыі беларусаў у выгнанні стаў з’езд Рады БНР у Остэргофене.
29 снежня 1947 г. у Остэргофене (Баварыя, Нямеччына), на сходзе, прысвечаным 30-й гадавіне І Усебеларускага з'езду, было афіцыйна абвешчана пра актывізацыю дзейнасці Рады БНР у выгнанні на чале з Міколам Абрамчыкам, якому паўнамоцтвы перадаў IV Старшыня Рады БНР Васіль Захарка, піша сайт radabnr.org.
У склад абноўленай Рады БНР увайшлі 72 радных.