Беларускі паэт Уладзімір Някляеў - пра магчымасць рэвалюцыі.
«Напярэдадні 2016 года пыталі: «Ці будзе вайна?..« Ну, бо сто год таму, у 1916 была.
Цяпер пытаюць (з паўсотні людзей толькі сёння): ці будзе рэвалюцыя, пераварот?.. Бо 2017-ты год.
Каб час зберагчы, адказваю адразу ўсім:
Усё было - не ўсё збылося.
Флустрацыі, палюцыі...
Калі вайны не пачалося,
Не будзе й рэвалюцыі.
Святкуйце!
P.S. Яшчэ пытаюць: дзе святкую?
Не ў Мінску.
Калі б быў у Мінску, пайшоў бы а поўначы на Плошчу святкаваць. З бел-чырвона-белым сцягам, падтрымаўшы вельмі файную ідэю Зьміцера Дашкевіча...» - напісаў Уладзімір Някляеў у «Фэйсбуку».