Адмысловае паэтычнае віншаванее ад Уладзімірa Някляева.
Паэт і палітіык Уладзімір Някляеў павіншаваў беларусаў з Новым годам. Адмысловы верш ён апублікаваў у сваім «Фэйсбуку».
Беларусы! З годам Пеўня!
Некаму пашчасціць, пэўна,
Нарадзіцца ў гэты год…
Некаму - наадварот.
Гэтак дадзена даўно:
Смерць адна.
Жыццё адно.
Абдымі - і не ўпусці!
Вось яно ў траве, лісці,
Скразняком між вербаў, лоз -
Мімалётнае да слёз…
Божа! Сцежку па жыцці
Дай ты ўсім прайсці нанова,
Каб паспелі ўсе дайсці
Да найпростае высновы:
Хай жыццё не дадало
Ці рубля, ці чыну,
Але ўсё ж
Яно было!..
І мігцела ў ім, плыло
Васільковае святло
Неба над Айчынай!
І пад родным, крэўным небам
На зямлі, дзе ты не госць,
Беларусь - усё, што трэба.
Беларусь - усё, што ёсць!
Жыве Беларусь!