«Арт Сядзіба» абвяшчае кастынг актораў і акторак для спектаклю «Францішак. Сцэны з жыцьця ды сноў».
Гэта будзе ўжо другі спектакль, які ставіць «Арт Сядзіба». Першы спектакль пра Браніслава Тарашкевіча «Браніслаў. Сцэны з жыцьця ды сноў» выйшаў напрыканцы 2015 года і меў вялікі поспех у Мінску, Пружанах, Гомелі і Вільні.
Цяпер «Арт Сядзіба», нарэшце, саспела да новай пастаноўкі. У ёй працягнецца тэма выбітных дзеячоў беларускага адраджэння пачатку ХХ стагоддзя.
Даты правядзення кастынгаў:
13 ЛЮТАГА (19:00 – 21:00)
18 ЛЮТАГА (15:00 – 17:00)
19 ЛЮТАГА (16:00 – 18:00)
20 ЛЮТАГА (19:00 – 21:00)
26 ЛЮТАГА (16:00 – 18:00)
Кастынг будзе адбывацца ў памяшканні «Арт Сядзібы» (пр. Незалежнасці, д. 58, оф. 430).
Запісацца на кастынг можна праз адмысловую форму.
Да ўдзелу запрашаюцца прафесійныя і непрафесійныя акторы і акторкі, а таксама людзі, якія хочуць паспрабаваць сябе на вялікай сцэне.
Спектакль будзе прысвечаны Францішку Аляхновічу — беларускаму тэатральнаму дзеячу, драматургу, а таксама аднаму са стваральнікаў прафесійнага беларускага тэатру.
Новай пастаноўкай «Францішак» арганізатары хочуць паказаць праблемы сучаснай беларускай культуры, якія ўвесь час узнікаюць у айчынным тэатральным мастацтве і тэатральнай сістэме, таму што яна зараз моцна цэнзураваная. Таксама для гледачоў адкрываюцца значныя постаці беларускай гісторыі, якія да гэтага часу з’яўляюцца незаўважанымі.
Па пытаннях наконт кастынгу звяртайцеся на электронную пошту [email protected] ці па тэлефоне: +375 (29) 651-78-98.