Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Вайцюшкевіч і Някляеў прэзентавалі дыск «У нашых снах»

27.02.2017 культура
Вайцюшкевіч і Някляеў прэзентавалі дыск «У нашых снах»

Дыск стаў справаздачай за 10 год творчай супрацы.

Сярод 18 запісаў шмат добра вядомых песень, а таксама шэраг новых запісаў і вершаў. Прэзентацыя дыска адбудзецца 4 сакавіка на юбілейным канцэрце Вайцюшкевіча і Някляева ў Вільні, піша nn.by.

— Можна сказаць, што гэта такі зрэз за 10 год. Найлепшыя песні з розных альбомаў, а таксама тое, што выдавалася ці стваралася па-за межамі дыскаў, — распавядае Зміцер Вайцюшкевіч. — Я вырашыў запісаць сваю версію песні «Гуляць дык гуляць», бо па пэўнай інфармацыі яе ўнеслі ў чорны спіс для выканання нават аматарскімі калектывамі праз аўтарства Уладзіміра Пракопавіча. Мой жа асабісты фаварыт на дыску — песня «Шалік», бо таксама маю некалькі шалікаў ад даўно мінулых рамантычных сустрэч. Чалавека ў тваім жыцці ўжо няма, а шалік вось ён — вісіць. Вельмі дакладны вобраз.

— У 2001 годзе Леанід Дранько-Майсюк прынёс мне дыск «Цацачная крама», запісаны Вайцюшкевічам на вершы Дранько-Майсюка. Не скажу, што ён мне надта глянуўся. Ну, песенькі як песенькі. Такі а-ля фальклор. Не «Песняры», карацей, — узгадвае Уладзімір Някляеў. — Але потым я пачуў на нейкім канцэрце балады Вайцюшкевіча. Зноў жа — фальклорныя матывы. Толькі там ужо і аранжыроўкі, і якасць падачы матэрыялу была іншай. Лепшай — як на мой густ. А яшчэ больш мне спадабалася вернасць тэме. Вернасць беларускай песні, увогуле беларушчыне. І я падумаў: гэты прыгожы хлопец, які некалі граў у групе Kriwi, маёй групы крыві… 15 гадоў, якія прамінулі з тае пары, адчуванне гэтае толькі пацвердзілі.

4 сакавіка ў Вільні адбудзецца юбілейны канцэрт Вайцюшкевіча, Някляева і WZ-Orkiestra з праграмай «Нашы каханыя». Імпрэза прымеркаваная да 10-годдзя творчага супрацоўніцтва, якое пачалося з альбома «Танга з ружай», выдадзенага напрыканцы 2006 года.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]