Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

У Гародні ствараюць новую беларускую групу ў дзіцячым садку

09.03.2017 культура
У Гародні ствараюць новую беларускую групу ў дзіцячым садку

Ініцыятыва стварэння беларускіх груп зыходзіць у першую чаргу ад маладых бацькоў.

Ці будзе ў Кастрычніцкім раёне Гародні беларуская група ў дзіцячым садку на вуліцы Тамаша Зана? Адказу пакуль няма. Ініцыятары стварэння групы – сям’я Станкевічаў маюць у спісе некалькі сем’яў, якія плануюць таксама аддаць туды сваіх дзетак. Але камплекту для адкрыцця групы яшчэ няма.

– Я ўвогуле не разумею, чаму беларукамоўныя абавязаны вазіць сваіх дзетак у іншы раён горада, тым больш, што гэта даволі далёка. Гадзіну трэба, каб туды дабрацца, гадзіну назад, гэты час я магла б скарыстаць на развіццё дзіця, на нейкія хатня справы. Не разумею, чаму мы абавязаны вазіць дзіця гэтак далёка, калі заканадаўста абавязана нам прадставіць магчымасць зрабіць групу ў нашым раёне, - кажа «Радыё Рацыі» Аксана Станкевіч, маці маленькага Яна:

Спадзяецца на адкрыццё беларускай групы, кажа дацэнт Генадзь Семянчук, які мае малога ўнука Рагвалода:

– Самая вялікая радасць тое, што працэс беларусізацыі нашых дзіцячых садочкаў і школаў сапраўды зараз знаходзіцца ў руках бацькоў. Нарэшце мы знаходзімся ў такім духоўным, інтэлектуальным і культурным стане, што чыноўнік не можа паўплываць на гэты працэс. Пры гэтым ініцыятыва зыходзіць у першую чаргу ад маладых бацькоў – і гэта вельмі прыемна.

Усім бацькам, ахвотным вадзіць сваіх дзетак у беларускую групу ў новы навучальны год 2017-2018, у Кастрычніцкім раёне побач вуліцаў Соламавай, Фолюша, Рэпіна, просьба звяртацца да Аксаны Станкевіч.

Яе нумары тэлефонаў:+375 (44) 768-05-14 (Vel), +375 (33) 381-72-78 (МТS)

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]