Беларуская актывістка прысвяціла верш героям народных пратэстаў.
Актывістка і рэжысер Вольга Мікалайчык апублікавала ў «Фэйсбуку» адмысловы верш, прысвечаны народным пратэстам у Беларусі.
На ганку - Беларуская сыеста,
Яна ўвабралась, як шляхетная нявеста,
На ёй сукенка нібы белы дым
Чырвоны вэлюм пакрывае тын.
І чорным пасам уся падперазаная,
Нам бітым лёсам звыш наканаваная,
Ў яе ўся скура, як цвіком, скрухой прашытая
Як вышыванка - назаўжды ў памяць увітая.
Узоры на руцэ ў колер попелу ды сьмерці
Тых дзядоў, што ў Курганы
пасьля вайны паспелі легці.
Арнаменты строю - не «калі ласка»
Сэмантыка болю - ворагу пастка.
Пад скураю бьецца сакральнае слова
Яго ты пачуй у паветры, дзетка
Кроў твая зробіцца вольнай нанова
Бяры барабан і ла віста аста,
Ідзі і не бойся!
З табою - БАСТА!