Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Гарадзенскай газеце «Пагоня» – 25 гадоў

24.03.2017 общество
Гарадзенскай газеце «Пагоня» – 25 гадоў

У 1992-м годзе яна выйшла ў Дзень Волі.

Дваццаць пяць гадоў спаўняецца беларускамоўнай газеты «Пагоня». У 1992-м годзе яна выйшла ў Дзень Волі. Ці было адчуванне чацвёртай улады для гарадзенцаў? Хіба – не. Але газету чыталі і ёю цікавіліся ў Гародні.

Згадвае для «Радыё Рацыi» адзін з пачынальнікаў рэгіянальнай газеты «Пагоня», тагачасны рэдактар Сяргей Астраўцоў:

– Пры Гарбачове, калі газеты змяніліся, калі ў журналістаў стала больш магчымасцяў, газеты сталі больш цікавыя, і ўзнік газетны бум, калі людзі чыталі, каля шапікаў стаялі. Зразумела, што мы маглі сабе больш дазволіць, больш пісаць. Я стараўся, як рэдактар, каб гэта была ўжо іншая журналістыка, каб не была нейкая раённая газета, каб была беларускай па духу. Я цікавіўся польскай прэсай. Ясна, палякі ішлі наперадзе ад нас. І трэцяе. Я праглядаў тут некалькі нумароў, бо забываецца, – і жыццё тады было зусім іншае.

Выданне вызначалася шырокім спектрам тэмаў. Існавала нават рубрыка «з сесіі гарадскога савета народных дэпутатаў». У ёй публікаваліся тэмы таго часу, а таксама архіўныя матэрыялы з гісторыі Беларусі і Гародні. Пасля «Пагоні» ўжо не было ў Гародні цалкам беларускіх газет.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]