Знакаміты паэт Андрэй Хадановiч павіншаваў беларусаў з Днём Волі.
«Не сядзіцца ў хаце... Ўбачымся на Сьвяце!
Тыя, хто хоча нас запалохаць, не разумеюць, што самі не пакідаюць нам выбару. Яны мераюць па сабе і не ўяўляюць, што ёсьць гонар, самапавага, салідарнасьць. Страшна? Ага. Найперш ад таго, што ўсе зьмены да лепшага могуць праляцець міма, і мы зноў застанемся ні пры чым. Так што, дарагія сябры, буду рады сустрэцца на Дні Волі! І са Сьвятам нас!», - напісаў паэт у Фэсбуку.