Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Вясна» - першы беларускамоўны рэліз CherryVata

28.03.2017 культура
«Вясна» - першы беларускамоўны рэліз CherryVata

Музыка клясыкаў беларускай электроннай сцэны стварае cапраўдны вясновы настрой.

Гурт, які можна назваць клясыкамі беларускай электроннай сцэны, прэзэнтуе на Tuzin.fm першы ў сваёй 14-гадовай гісторыі беларускамоўны рэліз — самотнік «Вясна».

Сымбалічна, што для беларускамоўнага дэбюту гурту была абраная самая першая песьня «Весна», якая першапачаткова была напісаная па-расейску.

«Гэта знакавая для нас кампазыцыя, якая была запісаная на самым пачатку, у 2003 годзе. Мы даўно хацелі перазапісаць яе на беларускай мове і ў актуальным гучаньні», — кажа з нагоды прэм’еры на Tuzin.fm заснавальнік CherryVata Зьміцер Літвіновіч. Музыка апавядае, што для таго, каб стварыць у трэку адмысловы вясновы настрой, ён хадзіў і запісваў навакольныя гукі — падзеньне кропляў, шум ручаю. Пры гэтым па гучаньні песьня выйшла даволі жорсткай. Лідэр каманды кажа, што ў «Вясьне» яны імкнуліся з аднаго боку захаваць свой фірмовы почырк, але пры гэтым засьведчыць сваю адкрытасьць да экспэрымэнтаў і жаданьне зьмешваць розныя стылі і традыцыі.

«Вясну» выканала вакалістка Кацярына Штырц, якая прыйшла ў гурт пазалетась. «Я ня маю беларускіх каранёў, але мне хочацца выказаць павагу да беларускай культуры, таму я вельмі старалася перадаць усю пекнату мовы», — кажа Каця. Для яе гэта ўжо другі беларускамоўны трэк — CherryVata у дуэце з Vuraj запісалі для навагодняга праекту Tuzin.fm і тэлеканалу «Белсат» магічны трэк «Шчодры вечар».

Цяпер CherryVata працуе над сваім трэцім альбомам «Daybreak». Яго рэліз мае адбыцца ў другой палове красавіка, а 29 красавіка гурт дае сольны канцэрт у культурным цэнтры «Корпус».

Падтрымаць музыкаў, зрабіць перадзамову іх альбому ды набыць квіткі на прэзэнтацыю можна на іх старонцы на Ulej.by. Увага! Краўдфандынгавая кампанія сканчаецца заўтра.

CherryVata — Вясна (музыка гурту, словы Настасьсі Ямінскай). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.

Калі я стану як вясна

Мяне пазнаць ня зможаш ты

Я кветкі распушчу свае і паплыву па аблоках

Мая зяленая трава сьвятло надасьць тваім вачам

Ты будзеш шчасьліве́й за ўсіх, калі я стану як вясна.

Калі я буду летам, ты пазнаеш толькі па вачах

Рві кветкі і зьбірай плады і тут, і там

У жыце шэптам буду я табе пра цуды паўтараць

Аб тым, што летам у нябёсах зор няма ярчэй

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]