Я тут раптам адчуў, што баяцца дастала.
Асабліва ў публічных прасторах. Таму запускаю монаакцыю: НЕ БАЮСЯ! Буду хадзіць усюды з простым надпісам на спіне і на заплечніку, які будзе казаць кожнаму, па які я бок барыкад.
Я не хачу быць апалітычным толькі таму, што палітыка ажыццяўляецца без уліку майго меркавання па абсалютна любому пытанню.
Я буду рады, калі з гэтай монаакцыі атрымаецца дуаакцыя, ці трыаакцыя, ці поліакцыя. Я буду шчаслівы, калі пабачу на вуліцы кагосьці з выразнай палітычнай пазіцыяй на сваім целе/вопратцы.
Кірыл Калбаснікаў