Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Читает газету, сидя на ней»

01.04.2017 политика
«Читает газету, сидя на ней»

Як «асвятляюць» апошнія падзеі рэжымныя СМІ.

У звязку з тым, як «асвятляюць» апошнія падзеі рэжымныя СМІ, а таксама ў звязку з днём смеху згадаліся часы (пачатак 70-х) маёй працы ў рэдакцыі газеты «Знамя юности».


Штодзень выходзіла ў газеце паласа сатыры і гумару «Пятніца». У нумары да 8 сакавіка мы прыдумалі такі заклік Ашчаднага банка: «Товарищи вкладчики! Достойными вкладами отметим Международный женский день 8 Марта!» Нічога не бачылі ў тым «крамольнага», а галоўны рэдактар - тыц пальцам перад здачай газеты ў друк: «Эту антисоветчину снять! Заменить». 
Ну, зняць дык зняць… І паколькі не было сказана, чым канкрэтна замяніць, газета выйшла з такой навіной: «Удивительным зрением обладает сантехник Г.П. Петухов из г.п. Муховичи. Он читает газету, сидя на ней».
Што змянілася з тых савецкіх часоў?.. 
У газетах - амаль нічога. У жыцці - многае. Сёння не толькі ў сантэхніка з Мухавіч незвычайны зрок! Ці не ўсе беларусы чытаюць любую афіцыйную газету, седзячы на ёй.

Уладзімір Някляеў

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]