Конукрс прысвечаны песням пра футбол, якія стварылі беларускія музыкі за 26 гадоў незалежнасці Беларусі.
Па завяршэнні галасавання заўзятараў і апытання журы сталі вядомыя ўсе ўдзельнікі паўфінала конкурса «Мова. Музыка. Футбол», паведамляе nn.by.
У першым туры адбывалася інтэрнэт-галасаванне футбольных заўзятараў, а таксама галасаванне прафесійнага журы, у склад якога ўвайшлі: паўабаронца мінскага «Дынама» Арцём Быкаў, тэлекаментатар і намеснік дырэктара дэпартамента маркетынгу і камунікацый АБФФ Дзмітрый Герчыкаў, рэдактар sport.tut.by Кірыл Клімянкоў, Арцём Лук’яненка з гурту Naviband і Алесь-Францішак Мышкевіч з гурту «The Superbullz».
Выніковая табліца конкурса выглядае так:
Сталiца Марса — 22.
Laurynienka — 20.
Міп-бэнд — 17.
Mashin’ Gun — 14.
Антон Шахорскі — 14.
Кацярына Блоцкая — 10.
Ferris Wheel — 9.
Ліс і Лес — 7.
Адась Грыневіч-Матафонаў — 7.
Сразу Май — 7.
Хведар Грувіч — 6.
13 КРАСАВІКА АДБУДЗЕЦЦА ПЕРШЫ ПАЎФІНАЛ
У ім возьмуць удзел Кацярына Блоцкая, Laurynienka i «Міп-бэнд». У якасці запрошанага госця на сцэну выйдзе гурт «The Superbullz». Нагадаем, што лідар гурту — Алесь-Францішак Мышкевіч з’яўляецца адным з сябраў журы конкурсу.
Імпрэза пройдзе ў кавярні «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная 33). Пачатак, а 19-й гадзіне.
Кошт квітка — 5 рублёў. Квіткі можна набыць на ўваходзе ў кавярню.
ДРУГІ ПАЎФІНАЛ ПРОЙДЗЕ 27 КРАСАВІКА
У ім возьмуць удзел «Сталіца Марса», Антон Шахорскі i «Mashin’ Gun». Па выніках канцэртных выступаў напрыканцы кожнага з двух мерапрыемстваў журы разам з гледачамі вызначаць фіналістаў. Два фіналісты і пазмагаюцца за галоўныя прызы.
Пераможцу вызначыць пашыраны склад журы з футбалістаў, музыкаў, музычных крытыкаў, вядомых людзей Беларусі, якія на камеру будуць агучваць свой выбар. Відэа з вызначэннем пераможцы ўсе ўбачаць на святочным канцэрце.
Пераможцы, прызёры і ўладальнікі спецыяльных прызоў будуць абвешчаны на вялікім фінальным канцэрце, які пройдзе напрыканцы траўня. Акрамя выступлення пераможцаў і запрошаных зорак, на мерапрыемстве адбудзецца прэм’ера кліпа для лепшай песні і прэзентацыя музычнай складанкі «Мова — Музыка — Футбол» з песнямі па-беларуску прысвечанымі футболу, якія стварылі беларускія музыкі за 26 гадоў незалежнасці Беларусі.