Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Юрый Жыгамонт распавеў пра мястэчка Сіроціна

02.05.2017 общество
Юрый Жыгамонт распавеў пра мястэчка Сіроціна

«Падарожжа дылетанта» завiтала ў вёску з Магдэбургскім правам.

Новае «Падарожжа дылетанта» накіравалася ў вёску Сіроціна, якая знаходзіцца ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці. У гэты раз Юрый Жыгамонт распавядзе цікавую гісторыю мястэчка, якое ў перыяд найбольшага росквіту 250 год таму нават атрымала ад караля Рэчы Паспалітай Магдэбургскае права, пишет tut.by.

Упершыню Сіроціна ўзгадваецца ў 17 стагоддзі, і ўжо ў той час на гэтым месцы знаходзілася уніяцкая царква. Раней вёска была ўласнасцю шляхцічаў Грабніцкіх. І адзін з прадстаўнікоў роду — Урбан Антоній Грабніцкі дабіўся аўдыенцыі ў караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага з мэтай атрымання для Сіроціна Магдэбургскага права. 12 студзеня 1767 года яно ўступіла ў сілу, а вёска разам з ім атрымала і свой герб, які сёння з’яўляецца гербам усяго Шумілінскага раёна. Арыгінал прывілея на Магдэбургскае права захаваўся і зараз знаходзіцца ў Віцебскім абласным музеі.

Больш цікавага пра вёску Сіроціна вы даведаецеся у новым выпуску. Нагадаем, што са студзеня 2017 года праграма «Падарожжа дылетанта» ствараецца пры падтрымцы velcom і выходзіць на партале tut.by два разы на месяц. Новыя выпускі таксама можна ўбачыць на персанальнай старонцы Юрыя Жыгамонта ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі».

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]