Малады беларускі літаратар Арамаіс Міракян прысвяціў верш затрыманаму на акцыі 1 траўня палітыку Паўлу Севярынцу і яго жонцы Вользе.
«А зранку я зразумеў, каму прысвячаю гэты верш. Людзям, якія неверагодна кахаюць адно аднаго Вольга Севярынец і Павел Севярынец, прымайце гэты сумны верш на знак майго захаплення вамі», - напісаў паэт у Фэйсбуку.
Селетняя вясна – невыносным цяжарам на плячахчасам - пігулкамі валер’янкі і валідолумы зноў спрабуем парушыць пачварны гмах,а насамрэч ужо крочым шмат год па колуАрышты, затрыманні, вобшукі, содні, суднаш звычайны тэзаўрус. Тэзаўрус для “злачынцаў”Гэта ўсе паўсядзеннасць, гэта ўсе, братка, тутгэта, знаемся, родны, наша з табой айчына.Як? Ты не бачыш? Не чуеш? Не думаў нават?а, ну канешне, “цябе яно не кране..”хто можа ведаць, што здарыцца з ім да ранку? жадаю цябе,мой заплюшчыўшы вочы сябрахай літасцівы анел крылом заўжды ахіне