Ну могуць жа нармальна: без танкаў, палявых каструль, без Бярлінаў, стужак, маскарадаў, ражаных байкераў, без БРСМаў і іншай парнаграфіі.
Папулярны пісьменнік Андрусь Горват падзяліўся ўражаннямі ад святкавання 9 мая ў Прудку.
«Самае адэкватнае святкаванне Дня Перамогі - у Прудку.
Я кукурузу сею, а тут прыехалі дзве машынкі, спыніліся ля помніка загінулым салдатам (я з тым помнікам мяжую). З машынак выйшлі цёці і дзядзя-гарманіст і сталі вакол помніка. От. Сталі яны, пастаялі, спелі «Кацюшу» і «Дзень Пабеды». Нават добра спелі. Лепей за таго Лешчанку ці як яго там. Спелі, памаўчалі, селі ў машынкі і паехалі.
А я, значыць, кукурузу сею. Сею кукурузу і думаю: «Ну нармальна. Ну могуць жа нармальна». Без танкаў, палявых каструль, без Бярлінаў, стужак, маскарадаў, ражаных байкераў, без БРСМаў і іншай парнаграфіі. Проста і нармальна».