Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Як беларуская моладзь у 1960–70-я гады заваёўвала тэрыторыю сваёй свабоды

11.05.2017 общество
Як беларуская моладзь у 1960–70-я гады заваёўвала тэрыторыю сваёй свабоды

Унутраны пратэст нараджаўся зь несвабоды, што панавала ў СССР.

У сярэдзіне 1960-х гадоў у Злучаных Штатах нарадзіўся, а затым і ахапіў бальшыню заходніх краін моладзевы рух, які атрымаў назву «гіпі». Маладыя людзі з доўгімі валасамі, пераважна неахайна апранутыя, слухалі фальклёрны і псыхадэлічны рок, выступалі супраць пурытанскай маралі, вайны ў Віетнаме, прапагандавалі неабходнасьць вярнуцца да прыроднай чысьціні праз каханьне і пацыфізм. Яны верылі, што чалавек павінен быць свабодным. Свабода для іх была найвялікшай каштоўнасьцю. А дасягнуць яе можна было толькі тады, калі сам чалавек зьменіць унутраны лад душы. Маладыя людзі на Захадзе адваявалі ў грамадзтва сваю тэрыторыю свабоды. І стварылі сваю філязофію і сваю субкультуру. Іхняя філязофія выяўлялася ў лёзунгах тыпу Make love, not war (Займайцеся каханьнем, а не вайною!), All you need is love («Усё, што табе патрэбна, гэта каханьне» — назва песьні The Beatles). Філязофія і культура гіпі, якая паўплывала на сьветагляд наступных пакаленьняў аж да нашых дзён, пранікала і праз жалезную заслону Савецкага Саюзу. Хай і ня масава, але ў буйных гарадах пасьлядоўнікі заходніх гіпі адваёўвалі ў несвабодным камуністычным грамадзтве тэрыторыю сваёй свабоды, фармавалі сваю контракультуру. Пра тое, як гэта адбывалася ў Беларусі, перадусім у Менску, «Радыё Свабода» пагутарыла з маладым дасьледчыкам Раманам Абрамчуком.

— Раман, вы вельмі малады чалавек. Гіпі зьявіліся задоўга да таго часу, калі вы нарадзіліся. Нават я крыху маладзейшы за гіпі, хоць і быў пад уплывам іхняй культуры. Чаму раптам вас захапіла гэтая зьява, як кажуць, «дзіўная аповесьць мінуўшай славы і жыцьця»? Калі і чаму вы пачалі яе дасьледаваць?

— Я зь дзяцінства слухаў рок-музыку, і гістарычны аспэкт мне таксама заўжды быў цікавы. Сапраўдным адкрыцьцём для мяне стаў цыкл радыёперадачаў Віктара Сямашкі, які зрабіў тытанічную і надзвычай цікавую дасьледніцкую працу пра беларускі музычны андэграўнд 1960–70-х гадоў. А канкрэтная практычная патрэба ў гэтай тэме ў мяне ўзьнікла ў зьвязку з правядзеньнем роварнай экскурсіі па Менску, якая была прысьвечаная гэтай тэме. Цікава, што гэта адна з тых экскурсіяў, дзе экскурсаводу ня трэба часта паўтараць: «На гэтым месцы раней знаходзілася...», бо архітэктурны кантэкст, гарадзкая атмасфэра савецкага Менску, дзе ўсё гэта адбывалася — амаль цалкам захаваліся. Больш за тое, дагэтуль жывыя многія з удзельнікаў таго вясёлага музычна-тусовачнага брацтва, і таму гэтая гісторыя дайшла да нас у даволі поўным аб’ёме, з мноствам цікавых дэталяў.

Раман Абрамчук

— Што ж, раскажыце нашым слухачам самае цікавае, самае яркае з гісторыі, так бы мовіць, «баявой славы» пакаленьня вашых бацькоў. А ім будзе, спадзяюся, цікава пачуць, як іхныя дзеці праз гады ўспрымаюць іх паводзіны, учынкі. І спачатку для ня вельмі дасьведчаных: калі і як зьявіліся гіпі ў Менску? На якім грунце, зь якіх думак, ідэяй узьнік рух людзей, якія раптам захацелі быць свабоднымі?

— Усё нараджалася зь несвабоды. Імпульс да разуменьня яе і ўнутранага пратэсту даваў той жа Захад, тыя пратэсты, якія там нараджаліся і адбываліся. Інфармацыя трапляла найперш праз радыёгаласы «з-за бугра», як тады казалі. З радыёпрымачоў, настроеных на хвалі «Бі-бі-сі», «Голасу Амэрыкі», Радыё Люксэмбург, Радыё Свабода, Радыё Швэцыя, вырывалася і музыка свабоды — бунтарскі рок-н-рол, якая захапляла моладзь.

Натуральна, улады не маглі на гэта не адрэагаваць. Камітэт Дзяржбясьпекі на пачатку 1960-х гадоў усталяваў радыёглушылку непадалёк ад плошчы Перамогі. Тут трэба ўзгадаць і пра нашых умельцаў, якія маглі саматужна зьмяняць наладкі прымачоў, каб тыя ўсё адно лавілі патрэбныя хвалі. Радыё — адна з крыніцаў натхненьня руху гіпі ў Менску і іншых гарадах Беларусі.

Варта тут узгадаць і нядаўна спачылага Сяргея Ханжанкова — знакамітага менскага дысыдэнта, які і сеў менавіта праз гэтую глушылку, бо хацеў зьнішчыць гэтую пачварную вынаходку і вырабіў дзеля гэтага выбухоўку. Арыштавалі яго незадоўга да акцыі.

Але, зразумела, ня радыё само па сабе натхняла гіпі. Менавіта музыка, якую перадавала заходняе радыё, была жыватворнай крыніцай для маладых гіпі: The Beatles, пазьней — Led Zeppelin, Rolling Stones, Deep Purple. Гэта, бадай, найбольш паважаныя ў нашых шыротах гурты. Хоць і блізкімі суседзямі, і больш «клясычнымі» выканаўцамі цікавіліся. У 1970-я гады канцэрты польскіх «Чырвоных гітараў», Чэслава Немэна (які, дарэчы, нарадзіўся і гадаваўся ў Беларусі), Д’юка Элінгтана праходзілі ў Менску зь вялікімі аншлагамі.

Кружэлка Чэслава Немэна з аўтографам, падараваная Вячаславу Ракіцкаму ў Менску

— Я ўжо добра памятаю ўсе 1970-я гады. Хадзіў на ўсе канцэрты, якія адбываліся ў толькі што збудаваным менскім Палацы спорту. Быў я там і на ўзгаданым вамі вялікім канцэрце вялікага джазавага музыкі Д’юка Элінгтана, захоўваю нават значок з таго канцэрту як вялікую рэліквію. Там жа я браў інтэрвію ў Чэслава Немэна. Усе гэтыя канцэрты, а пераважна ўсё ж выступалі там выканаўцы з гэтак званых сацыялістычных краін, зьбіралі аншлягі. А гэта — каля шасьці тысяч слухачоў кожны канцэрт. Натуральна, і ў Менску, у Беларусі моладзь пачала пераймаць тыя «мэлёдыі і рытмы замежнай эстрады»...

— Так, менчукі ня толькі слухалі чужы рок-н-рол. Адказам, нашым водгульлем тых рытмаў, «бітоў», што нарадзіліся далёка ад нас, стала ўтварэньне ўласных электрагітарных ансамбляў, як іх раней называлі. Цікава, што галоўным асяродкам гэтага руху становіцца Радыётэхнічны інстытут. Здавалася б, якое дачыненьне «тэхнары» маюць да музыкі? Чаму не кансэрваторыя? Адказ даволі просты: савецкая прамысловасьць не вырабляла анічога зь неабходнага рыштунку, каб граць біг-біт і рок-н-рол. І першыя электрагітары ў Менску, і першыя ўзмацняльнікі з адпаведным гукам рабіліся сваімі рукамі.

І гэта ня значыць, што ўсё гэта было нізкай якасьці. Акурат наадварот. Гэта быў суцэльны hand made, «усілкі» і «гітары» з індывідуалізаваным гучаньнем, зробленыя з душой.

Вядома, што адзін з такіх апаратаў (зроблены Аляксандрам Янголам) карыстаўся такой славай у асяродзьдзі менскіх музыкаў, што Ўладзімер Мулявін хацеў яго набыць для філярмоніі ў хлопцаў з РТІ. А тыя адмовілі.

Цікава і тое, што каб зрабіць гуказдымальнік для электрагітары, выкарыстоўвалі слухаўкі з тэлефонаў-аўтаматаў. То бок для вырабу гітары трэба было адважыцца на дробнае злачынства.

Значок Д’юка Элінгтана з калекцыі Вячаслава Ракіцкага, атрыманы ад музыкаў аркестру ў часе менскага канцэрту 1971 году

— Гралі на танцах у студэнцкіх спартыўных залях, інтэрнатах. І нават праводзілі фэстывалі. Калі і дзе адбыўся першы зь іх?

— Заканамерна, што менавіта ў РТІ ў 1968 годзе адбываецца і першы ў Менску, а знаўцы кажуць, што ці ня першы ў СССР, фэстываль біг-біт музыкі.

Фэстываль аказаўся надзвычай папулярным: сьведкі ўзгадваюць, што квіткі дастаць было немагчыма, і фанаткі залазілі на другі паверх галоўнага корпусу РТІ па вадасьцёку, паўз мужчынскую прыбіральню.

У памяць пра фэст захаваўся дакумэнтальны рэпартаж «13 маршрут», які з ідэалягічных прычын не пусьцілі ў эфір, а пазьней «выраклі» на зьнішчэньне. Улады баяліся моладзевых бунтаў, якія на той час ужо пракаціліся па краінах сацлягеру. Толькі дзякуючы «непаслухмянасьці» апэратара, які захаваў копію, фільм сёньня можна паглядзець. На YouTube ён ёсьць у вольным доступе. У стужцы добра бачная пазытыўная, сьвяточная атмасфэра фэсту.

Адным зь пераможцаў стаў, бадай, самы вядомы менскі гурт таго часу — «Альгарытмы». І журы, і слухачы былі ўражаныя, наколькі ладна і самабытна граюць хлопцы, застаючыся ў той жа час у рамках любімага жанру. Заслуга ў гэтым была найперш Яўгена Канавалава — гітарыста-віртуоза, які стаў прыкладам для шмат якіх іншых музыкаў на многія гады, бо выдатна спалучаў адрэпэтаваныя фрагмэнты кампазыцыяў з жывой няўрымсьлівай імправізацыяй. Менавіта ён і граў на тым знакамітым «янголавым усілку». Іншыя калектывы журы крытыкавала за тое, што ў кампазыцыях было зашмат запазычанага, мала свайго, «савецкага». Але тыя ж «Альгарытмы» гралі і свае песьні, і іхнія гітарныя пройгрышы былі даволі пазнавальныя. Дарэчы, групу чакаў неблагі лёс — інстытуцкія актывісты арганізавалі музыкам працяглыя гастрольныя туры па аддаленых кутках «неабдымнай радзімы». Арганізатарам быў Яўген Будзінас — пазьней вядомы журналіст, публіцыст, пісьменьнік, стваральнік музэю «Дудуткі».

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]