Кранальны відэазварот мінскага пяцікласніка.
Выступ вучня мінскай школы Мікіты Талатая ў рамках праекта «Тэдзі — Трыбуна для меркаванняў дзяцей і моладзі», які сумесна рэалізуюць рэдакцыя газеты «Аргументы і факты ў Беларусі», РГА «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» і Прадстаўніцтва Дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі, апублікавала «Наша Ніва».
«Нядаўна я правёў невялікі эксперымент. Я падыходзіў да сваіх аднакласнікаў і задаваў ім пытанне: «Ці ведаеш ты, што азначае слова« абібок», «хмарачос», «шпацыр» і г.д. Большасць з іх проста паціскала плячыма, хтосьці хіхікаў, хтосьці перапытваў. З сямі чалавек на пытанне адказаць ніхто не змог. І я задумаўся: чаму так адбываецца? Мы жывем у краіне, мову якой успрымаем як замежную. Я таксама размаўляю на рускай, але мяне вельмі хвалюе гэтая праблема.
Так, згодна з заканадаўствам, у нас дзве дзяржаўныя мовы. І тым не менш наша краіна называецца Беларусь.
Мы часта крыўдзімся на СМІ суседніх краін, калі яны робяць памылкі ў назве нашай рэспублікі. Але самі пры гэтым не абцяжарваем сябе тым, каб вывучыць хаця б некалькі беларускіх слоў, чытаць кнігі беларускіх аўтараў.
Я склаў топ-10 беларускіх словаў, якія могуць у корані памяняць ваша ўяўленне аб роднай мове.
Многія з вас, напэўна, ведаюць песню Rihanna «Diamonds». Але толькі некаторыя могуць перавесці назву гэтай кампазіцыі на беларускую — «Дыямант». Тое ж самае са словам сolour — «колер», па-расейску — цвет. Гэта значыць, вывучаючы беларускую, мы дапамагаем сабе вывучаць і англійскую? Забаўна, ці не праўда?
Знічка — гэта падаючая зорка. Зорка, якая «знікае», «исчезает». Характэрна, што ў беларускім ёсць асобнае слова і для «звезды», якая свеціць, — «зорка».
Або вось «мечта» — «мара». Ну, а «мечтаць», адпаведна, «марыць». Працягніце лагічны шэраг. Мечтатель? Марыцель? Не. Летуценнік. Не чакалі пасля «мары»? Праўда, вельмі мілагучнае слова?
Або да прыкладу «Чарадзей» — той, хто наводзіць чары, чараўнік.
«Кавярня» і «кнігарня», на мой погляд, гучаць значна цікавей, чым «кофейня»і «книжный магазин». Сюды ж я магу аднесці «ліхтар» і «парасон», адпаведна «фонарь» і «зонт».
Так ці ёсць сэнс у развіцці беларускай мовы, калі на дзяржаўным узроўні яна практычна не падтрымліваецца?
Сэнс ёсць заўсёды. Я — беларус! Я нарадзіўся ў гэтай краіне, я гадаваўся ў гэтай культуры. Я не хачу губляць сувязь з пакаленнямі, якія пакінулі вялікі культурны пласт. Для сябе я знайшоў спосаб рашэння гэтай праблемы. Ён вельмі просты, і магчыма, неэфектыўны. Але, мабыць, варта паспрабаваць.
Такім чынам…
Прывітанне. Мяне завуць Мікіта Талатай. Я вучань 5-га класа сталічнай школы №66. Я вельмі хацеў паразважаць над тым, чаму беларускія школьнікі не размаўляюць на беларускай мове. Але разважаць няма часу. Пачну з сябе. Пачну зараз.