Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Някляеў: Беларуская мова і беларускі Бог - вось што трэба найперш, каб была Беларусь

02.07.2017 политика
Някляеў: Беларуская мова і беларускі Бог - вось што трэба найперш, каб была Беларусь

І менавіта таму найперш беларускай мове і беларускаму Богу не даюць прадыхнуць тыя, хто не хоча, каб Беларусь была.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў паэт і палітык Уладзімір Някляеў:

- Будслаў. Апошні дзень чэрвеня. Свята Маці Божай Будслаўскай. Тысячы людзей са зьнічамі, святая імша, адслужаная па-беларуску. І ўспомнілася, як у чэрвені 1999 года слухаў на плошчы ў Варшаве Папу Яна ПаўлаIІ, і як уразіўся, калі «Ойча наш…» падхапілі разам з ім мільён палякаў, якія былі на плошчы, і прамаўлялі малітву ўсе адным дыхам па-польску, выяўляючы дух нацыі, і як падумалася: «Госпадзі! Ці будзе такое калі-небудзь у нас, ці дачакаюся я малітвы, адным дыхам прамоўленай мільёнам беларусаў па-беларуску?..» Дык вось тут, у Будславе, нешта падобнае сталася. Няхай не мільён, але тысячы беларусаў прамаўлялі адным дыхам «Ойча наш…» па-беларуску, і я прамаўляў разам з імі, ледзь стрымліваючы шчымлівыя слёзы - праваслаўны сярод каталікоў…

Я не збіраюся пераходзіць з царквы ў касцёл. Бог адзін. Але з кожным народам размаўляе Ён на той мове, якую народу даў, каб той народ быў.

Каб была Беларусь, мусіць быць Бог, які гаворыць па-беларуску, і мусяць быць тыя, хто па-беларуску Яму ў малітвах гукаецца. Незалежна ад таго, царкоўныя яны, ці касцёльныя.

Беларуская мова і беларускі Бог - вось што трэба найперш, каб была Беларусь. Айчына. Без гэтага яе не будзе. І менавіта таму найперш беларускай мове і беларускаму Богу не даюць прадыхнуць тыя, хто не хоча, каб Беларусь была.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]