Хот-споты сеткі Wi-Fi з'явіліся ў залах чакання і холах на чыгуначных вакзалах у 18 гарадах.
Беларуская чыгунка супольна з СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» з 10 ліпеня ў тэставым рэжыме арганізавала бясплатны доступ да сеткі Інтэрнэт паводле тэхналогіі Wi-Fi на чыгуначных вакзалах краіны, піша БелТА.
Хот-споты сеткі Wi-Fi з'явіліся ў залах чакання і холах на чыгуначных вакзалах у Менску, Воршы, Маладзечне, Барысаве, Баранавічах, Лідзе, Гародні, Лунінцы, Пінску, Гомелі, Жлобіне, Калінкавічах, Магілёве, Асіповічах, Бабруйску, Крычаве, Віцебску і Полацку. Хуткасны доступ у сетку забяспечваецца пры дапамозе тэхналогіі 4G і аптычных каналаў сувязі.
Запуск паслугі Wi-Fi на ўсіх вакзалах Беларускай чыгункі ў камерцыйную эксплуатацыю плануецца з 25 ліпеня.