Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Басовішча» для беларуса – другая радзіма

12.07.2017 культура
«Басовішча» для беларуса – другая радзіма

Прыехаць на фестываль – значыць акунуцца ў беларускасць.

Падзяліцца XXVIII Фестываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча» пачнецца ва ўрочышчы Барык, што каля Гарадка, паблізу польска-беларускай мяжы, 14 ліпеня.

На яго традыцыйна прыязджаюць дзясяткі і сотні жыхароў Гародні. Чым з’яўляецца гэты фэст для гарадзенцаў? «Радыё Рацыя» адказаў адзін з пастаянных наведнікаў «Басовішча» Вячаслаў Жукаў:

– «Басовішча» для беларуса – гэта другая радзіма. Прыехаць на «Басовішча» – гэта акунуцца ў беларускасць, беларускі дух, адчуваць сваіх сяброў, братоў, нават калі яны з польскага боку. Там таксама жывуць беларусы, побач з намі, за 20 км ад нас. Тая самая Беларусь. Таму мы з палякамі – браты назаўжды. А «Басовішча» – гэта такая атмасфера, якую нельга прапускаць беларусам.

Для іншага пастаяннага наведніка фэсту – гэта подых свабоды і цікавая атмасфера:

– Я езджу на «Басовішча» для таго, каб пачуць нашыя беларускія гурты не паасобку, а разам, адчуць гэтую энергетыку. Падаецца, не так далёка гэты Гарадок, а ўжо зусім іншая энергетыка, іншае пачуццё нейкай свабоды, ды і папросту сутрэцца з сябрамі.

Сёлетні фестываль «Басовішча» адбудзецца на традыцыйным месцы і адкрыецца конкурснай праграмай. Сярод удзельнікаў сёлетняга фэсту такія вядомыя беларускія гурты, як «НагУаль» і «Akute», «Стары Ольса» і «Дай Дарогу».

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]