Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Саўка ды Грышка пра хваробу саліста Depeche Mode

19.07.2017 культура
Саўка ды Грышка пра хваробу саліста Depeche Mode

Герояў Лявона Вольскага расхвалявала хвароба Дэйва Гаана.

Саўка ды Грышка заспявалi пра хваробу Дэйва Гаана, праз якую скасавалі канцэрт у Менску гэтага брытанскага гурту, перадае «Радыё Свабода»:

Саўка:

Слушай, Грыша,
Што там слышна?
Што случылася з гэтым Дзепешмод?

Грышка:

Кажуць людзі,
Шоў ня будзе,
Бо ў франтмэна іх
Забалеў жывот.

Рэфрэн (разам):

Можа, зьеў ён суп малочны,
Ёгурт ці сочнік...
Ім даёцца так нелягко
Нашае молоко.

Саўка:

Помню как-та
Быў фанатам.
І у клубе ў нас
Дзепешмод звучаў.
Ну, а можа,
Гэты Дэвід
За дзень да таго
Што-та атмячаў?

Рэфрэн:

Можа, зьеў ён суп малочны,
Ёгурт ці сочнік...
Ім даёцца так нелягко
Нашае молоко.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]