Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

На беларускіх вакзалах з'явіўся бясплатны Wi-Fi

28.07.2017 общество
На беларускіх вакзалах з'явіўся бясплатны Wi-Fi

У залах чакання і холах, а таксама ў пакоях адпачынку ў Менску і Берасце ўстаноўлены 103 пункты доступу.

Па замове БЧ кампанія МТС разгарнула зоны Wi-Fi на ўсіх 19 чыгуначных вакзалах Беларусі, паведамляе БелТА.

Сумесны маштабны праект закліканы пашырыць спіс дадатковых сэрвісаў для пасажыраў, павысіць турыстычную прывабнасць Беларусі.

У цэлым у залях чакання і холах, а таксама ў пакоях адпачынку ў Менску і Берасце ўстаноўлены 103 пункты доступу. Тэхналогія тэставалася больш за два тыдні.

За гэты час звыш 17 тыс. чалавек скарысталіся Wi-Fi на вакзалах. Пакуль больш актыўна за ўсё такой магчымасцю карыстаюцца ў Менску, Гомелі і Віцебску. Скарыстацца сэрвісам можна пасля пацвярджэння асобы. Карыстальніку неабходна ўвесці нумар мабільнага тэлефона ў спецыяльнае поле, пасля чаго ён атрымае СМС з паролем для ўваходу ў сетку. Аўтарызацыя дзейнічае на працягу 24 гадзін.

Бясплатны Wi-Fi даступны на вакзалах у Менску, Берасці, Баранавічах, Віцебску, Гомелі, Горадні, Магілёве, Бабруйску, Барысаве, Жлобіне, Калінкавічах, Крычаве, Лідзе, Лунінцы, Маладэчна, Воршы, Асіповічах, Полацку і Пінску.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]