Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Саўка ды Грышка пра бел-чырвона-белы сьцяг на «Крамбамбулі»

09.08.2017 общество
Саўка ды Грышка пра бел-чырвона-белы сьцяг на «Крамбамбулі»

Героі Вольскага спрачаюцца пра штраф патрыётам за нацыянальны сцяг на музычным фэстывалі.

Героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра штраф двум беларусам, якія на музычным фэстывалі падчас выступленьня гурту «Крамбамбуля» трымалі ў руках бел-чырвона-белы-сьцяг, перадае «Радыё Свабода».

Грышка:

Ці вы чулі, ці ня чулі -

Да чаго рэжым дайшоў!

На канцэрце «Крамбамбулі»

Павязалі двух хлапцоў.

Саўка:

А чаго яны хацелі?

Ведзь нельзя жэ проста так

Разварачваць на канцэрце

Бела-красна-белы флаг.

Грышка:

Як ужо вы ўсе дасталі,

Недабітыя саўкі!

Што з таго, што сьцяг дасталі

На канцэрце дзецюкі?

Саўка:

Этат флаг чужой нам, Грыша.

Чужды он для бальшынства.

Вот скажы: цібе што бліжэ -

Вашынгтон ілі Масква?

Грышка:

Ну, табе Масква, вядома,

Бо шклавата ў галаве.

Ну, а мне дык добра дома,

А ня ў нейкай там Маскве.

Саўка:

Сітуацыя падобна:

Хлопцы выцягнулі сьцяг...

Відна, думалі, што дома

І забылі, што ў гасьцях.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]