Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Жыхарка Маладзечна напісала на Макея заяву ў міліцыю і апынулася за кратамі

27.09.2010 политика

Жанчына запатрабавала прыцягнуць кіраўніка Адміністрацыі да адказнасці за парушэнне закона «Аб звароце грамадзянаў».

Але ў РАЎСе склалі пратакол на яе: нібыта яна лаялася матам і нават спрабавала пакусаць міліцыянтаў, паведамляе «Еўрарадыё».

Змяшчэннем у КПЗ завяршыўся паход у Маладзечанскі РАЎС жыхаркі гэтага горада Святланы Барайчук і яе бацькі, былога супрацоўніка крымінальнага вышуку, Андрэя Парахненкі. Святлану абвінавачваюць у спробе пакусаць супрацоўніка раённага ўпраўлення міліцыі Пузарэўскага, а таксам ў тым, што яна хапала міліцыянтаў за форму, лаялася матам і перашкаджала працы праваахоўных органаў.

А ўсё, расказала Святлана «Еўрарадыё», пачалося з таго, што яны прынеслі ў міліцыю заяву з просьбай прыцягнуць да адказнасці за парушэнне заканадаўства кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Ўладзіміра Макея і начальніка ўпраўлення па працы са зваротамі грамадзян Адміністрацыі Станіслава Буко.

«Прыйшлі ў Маладзечанскі РАЎС каля 13.15, каб падаць заяву аб здзяйсненні службовымі асобамі Адміністрацыі прэзідэнта злачынства. Да мяне падышоў супрацоўнік міліцыі Пузарэўскі, якія заявіў, што хоча са мной паразмаўляць наконт паперы з Адміністрацыі прэзідэнта, якая ў яго маецца. Мы прыйшлі ў пакой №108, а там ляжыць ліст з Адміністрацыі з просьбай да міліцыі правесці са мной размову наконт таго, каб я больш не пісала ім заяў. Бо я ў сваіх заявах ўзводжу паклёп на супрацоўнікаў Адміністрацыі прэзідэнта», - кажа жанчына.

Прэтэнзія ў Святланы Барайчук да Макея ў тым, што ён своечасова не даў адказу на зварот аб запісу на асабісты прыём, якія быў зроблены 2 верасня. А на прыём Святлана і яшчэ некалькі чалавек з Маладзечна хацелі патрапіць, каб расказаць аб карупцыйных злачынствах, якія здзяйснялі супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта. Падаць дакументы, расказаць факты злачынстваў і запатрабаваць, каб той даў загад праваахоўным органам правесці праверку.

Па словах жанчыны, убачыўшы гэты ліст з Адміністрацыі на стале ў маладзечанскага міліцыянта, вырашыла вярнуцца ў хол за сваім бацькам, каб той прысутнічаў падчас размовы:

«Гэты Пузарэўскі схапіў мяне і пачаў зацягваць ізноў у пакой. Я абурылася: “Што вы робіце? На якой падставе?” Ён прыціснуў мяне да сцяны, выскачылі іншыя супрацоўнікі міліцыі і давай мяне па сцяне валтузіць! Да мяне падскочыў мой бацька. І пачалі яго разам са мной тузаць. Мяне цягалі па падлозе – мной выціралі мясцовыя калідоры! Майму бацьку руку звярнулі, па назе ўдарылі. Яму сэрца цісне. І мы тут сядзім ужо чатыры гадзіны».

Што яшчэ было ў тым лісце з Адміністрацыі Святлана так і не даведалася. Затое, даведалася, што вынікам яе сённяшняга паходу ў міліцыю сталі два пратаколы… на яе ж.

«Што было там напісана: “Барэйчук Святлана падчас спробы правесці разбіральніцтва паводле паведамлення Адміністрацыі прэзідэнта ў калідоры першага паверха будынка Маладзечанскага РАЎС адмовілася прайсці ў службовы кабінет, хапала за форменную вопратку, падала на падлогу, спрабавала ўкусіць супрацоўніка міліцыі, крычала, чым выказала непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі», - распавядае жанчына.

У адказ Святлана з бацькам напісалі скаргу на дзеянні супрацоўнікаў маладзечанскай міліцыі. Яе да разгляду не прынялі. Замест гэтага іх спачатку думалі адразу накіраваць у суд, але ў выніку адвезлі ў камеры папярэдняга зняволення.

У той час, калі Святлана паведамляла, дзе яна знаходзіцца і куды яе прывезлі, сувязь нечакана абарвалася. Найхутчэй, у яе проста адабралі тэлефон.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]