Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

У лонг-ліст прэміі Гедройца ўвайшлі 12 кніг

14.08.2017 общество

Неўзабаве журы вызначыць кароткі спіс фіналістаў прэміі, у які ўвойдуць толькі шэсць твораў.

У доўгі спіс прэміі ўвайшлі дванаццаць кніг, паведамляе pen-center.by.

Сяргей Астравец. Саргасава мора

Зміцер Бартосік. Быў у пана верабейка гаварушчы

Валер Гапееў. Ноч цмока

Адам Глобус. Зваротная перспектыва

Андрусь Горват. Радзіва «Прудок». Дзённік

Андрэй Дзічэнка. Сонечны чалавек

Зінаіда Дудзюк. Лаза

Сяргей Календа. Падарожжа на край ложка

Паліна Качаткова. Гняздо-2

Людміла Рублеўская. Дагератып

Уладзімір Садоўскі. 1813

Аляксей Талстоў. Апоўначы на сіялімскім мосце

У пачатку верасня будзе абвешчаны кароткі спіс з 6 найлепшых кніг, узнагароджанне пераможцаў запланавана на кастрычнік.

Сёлета ў журы Прэміі Гедройца увайшлі: Міхась Андрасюк, Раіса Баравікова, Альгерд Бахарэвіч, Алена Брава, Павел Касцюкевіч, Ціхан Чарнякевіч.

***

Прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца з 2012 года. На прэмію могуць намінавацца кнігі, выдадзеныя ў папяровым або электронным варыянтах цягам каляндарнага года на беларускай мове ў жанрах «мастацкая проза», «эсэістыка».

Папярэднія пераможцы прэміі: Павал Касцюкевіч з кнігай «Зборная РБ па негалоўных відах спорту» (2012), Уладзімір Някляеў з кнігай «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» (2013), Ігар Бабкоў з кнігай «Хвілінка: Тры гісторыі» (2014), Віктар Казько з кнігай «Час збіраць косці» (2015), Макс Шчур з кнігай «Завяршыць гештальт» (2016).

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]