Беларуская мова бліскае, як стронга ў празрыста-хуткай рэчцы.
Беларусы па-беларуску мала чытаюць. Зусім мала. Таму і здаецца ім родная мова беднай (як Лукашэнку, які чытае толькі Талстога і толькі "Вайну і мір"). Такой беднай, што хутка з голаду памрэ...
Не памрэ. Яна неўміручая. У тэкстах сапраўдных пісьменнікаў яна проста бліскае, як стронга ў празрыста-хуткай рэчцы, сваёй жывой сілай.
Вось некалькі сказаў з прозы Кузьмы Чорнага (раман «Сястра»):
— Жыў слаўна, а як жылося?
— Клопату ў мяне болей, як мяне самой.
— Веснавая зямля была ціхая, як музыка.
— Яна хоча, каб дзіцё радзілася, а ён хоча пашыць сабе гарнітур з сіняга бастону... Так ні таго, ні другога і няма.
— У радасных палях засумавала лета і паволі памерла, любячы жыццё і хочучы жыць.
— Мы ўсе павінны быць народныя людзі.
— Я жыву па сваіх прыватных справах.
— Ядры яго дагары, пайшоў, як падмецены…
Уладзімір Някляеў, Фэйсбук