Беларусы адзначаюць свята заканадаўчага афармлення беларускай незалежнасці.
Вядомы беларускi паэт i з адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Уладзімір Някляеў павiншаваў беларусаў з 26-ю гадавiнай заканадаўчага афармлення беларускай незалежнасці:
* * *
Што затужылі,воі, мужчыны?Волі ўдыхнулі — і дух заняло?Як там і што там ні стане з Айчынай —Горай не будзе, бо лепш не было.
Шлях свой зблукала Айчына ў трох соснах,Збегала шлях чаўнаком, нібы ў кроснах,Кідаючы невідушчы народЗ пасткі на захадзе ў пастку на ўсход.
Можа, відушчымі стануць нашчадкі?
Шляху няма. Ні канца, ні пачатку.Прывідам — у пустату з пустаты —Рвецца Пагоня з дзяржаўнай пячаткі,Непадкаваныя б’е капыты.